Петрыкаўскі ваенны камісарыят працягвае планавыя мерапрыемствы па зверцы дадзеных ваеннаабавязаных.

Зверка ўліковых дадзеных працягваеццаЗверка ўліковых дадзеных працягваецца

Як адзначыў ваенны камісар раёна Аляксандр Адамоўскі, працэдура гэта займае не шмат часу: “Калі некаторыя грамадзяне яшчэ не прайшлі працэдуру, просім іх прыбыць у ваенкамат для зверкі ўліковых дадзеных. Разумею, што вяскоўцы далёка не кожны дзень наведваюць райцэнтр, таму звярнуцца да спецыялістаў можна ў выхадныя дні з 8:30 да 19 гадзін”.

Зверка ўліковых дадзеных працягваецца
Як адзначыў ваенны камісар раёна Аляксандр Адамоўскі, працэдура па зверцы ўліковых дадзеных займае не шмат часу

Зверку ўліковых дадзеных у ваенкамаце праходзіў Іван Піскун, які адзначыў: “Мерапрыемства заняло не больш за 7 хвілін. Ды і колькі трэба часу каб адказаць на некалькі простых пытанняў, што тычацца вайсковага звання, месца службы, адукацыі, месца жыхарства, сямейнага становішча і кантактных нумароў тэлефона. Магу зазначыць, што хвалявацца не трэба, лепей адразу зверыць дадзеныя, каб не адкладваць гэтую справу на будучыню”.

Зверка ўліковых дадзеных працягваецца
Зверку ўліковых дадзеных у ваенкамаце праходзіў Іван Піскун: “Мерапрыемства заняло не больш за 7 хвілін».

Арцём ГУСЕЎ. Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о