У апошняй дэкадзе месяца, 19 сакавіка, супрацоўнікамі ДАІ РАУС была праведзена прафілактычная акцыя “Рух па правілах”, накіраваная на папярэджанне ДТЗ з удзелам веласіпедыстаў і асоб, што рухаюцца на сродках персанальнай мабільнасці (СПМ).

Да ведама карыстальнікаў сродкаў персанальнай мабільнасці

Выкарыстанне СПМ на дарогах агульнага карыстання з’яўляецца сур’ёзнай крыніцай павышанай небяспекі.

Электрасамакат, гіраскутар, сігвэй, монакола называюцца сродкамі персанальнай мабільнасці. Яны не з’яўляюцца транспартнымі сродкамі і вызначаны для індывідуальнага ці сумеснага (калі гэта прадугледжвае канструкцыя) выкарыстання пешаходамі.

Таксама трэба ведаць, што пры руху на СПМ рэкамендуецца выкарыстоўваць абарончую экіпіроўку. Карыстальнікам дазваляецца ехаць па веласцежцы, а пры яе адсутнасці – па тратуары, пешаходнай сцежцы ці ўзбочыне, не ствараючы перашкод для пешаходаў. Перасячэнне праезнай часткі дарогі на СПМ павінна ажыццяўляцца па веласіпедным пераездзе ці веласцежцы з выкананнем патрабаванняў, а ў выпадку адсутнасці пераезду ці сцежкі – у месцах, вызначаных для пешаходаў. Хуткасць руху не павінна перавышаць 25 кіламетраў на гадзіну. Кіраванне ў стане алкагольнага ці наркатычнага ап’янення забаронена.

Карыстальнікам СПМ дазваляецца не спешвацца на пешаходных пераходах, але перасякаць праезную частку яны павінны, як і веласіпедысты, з хуткасцю пешаходаў, папярэдне пераканаўшыся ў бяспечнасці праезду. Таксама дазваляецца ехаць па праезнай частцы ў зонах з “абмежаванай максімальнай хуткасцю руху” і ў жылых і пешаходных зонах.

Карыстальнікам СПМ забаронена: перавозіць пасажыраў па-за спецыяльна абсталяваных месцаў для сядзення, прадугледжаных канструкцыяй СПМ; не трымацца за руль; ездзіць па дарогах агульнага карыстання не дасягнуўшы ўзросту 14-ці гадоў; пры выездзе (выхадзе) на праезную частку дарогі і руху па ёй здзяйсняць дзеянні, што пагражаюць бяспецы руху.

Яўген МОЎКА, намеснік начальніка РАУС.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о