Наступіла зімовая пара, апрача чаканага снегу і марознага надвор’я снежань імкліва нясе буйная патокі халоднага паветра. А гэта значыць, што дарожныя знакі пачало круціць вакол восі свайго замацавання парывістымі вятрамі. Пераканацца ў гэтым можна на ўласныя вочы.

Не «сышліся ў поглядах» на праезную частку знакі на скрыжаванні вуліц Каралёва і Валадарскага: зараз яны паглядаюць перпендыкулярна адзін адносна другога.

Час папраўляць становішча дарожных знакаў
Не «сышліся ў поглядах» на праезную частку знакі на скрыжаванні вуліц Каралёва і Валадарскага

Далей, па вуліцы Валадарскага знак з абмежаваннем хуткасці, перад штучнай няроўнасцю на дарозе, таксама развярнула.

Час папраўляць становішча дарожных знакаў
Знак па вуліцы Валадарскага з абмежаваннем хуткасці, перад штучнай няроўнасцю на дарозе, таксама развярнула

Потым сустракае глухім ляскатам апавяшчэнне пра сканчэнне галоўнай дарогі, на скрыжаванні з Пушкіна. Здаецца, крыху мацнейшы парыў і металічная плоскасць адправіцца ў палёт, бо замацаваная яна на адным хамуце. Дарэчы рысы, што перакрыжоўваюць белае і жоўтае поле — сцерліся, што робіць сэнс знака супрацьлеглым, а гэта ўжо небяспечна.

Час папраўляць становішча дарожных знакаў
Крыху мацнейшы парыў і металічная плоскасць адправіцца ў палёт, бо замацаваная яна на адным хамуце
Час папраўляць становішча дарожных знакаў
Рысы, што перакрыжоўваюць белае і жоўтае поле — сцерліся, што робіць сэнс знака супрацьлеглым, а гэта ўжо небяспечна.

Наступны – наш добра вядомы сябра на скрыжаванні з вуліцай Савецкай, тут абодва знакі паглядаюць у супрацьлеглыя бакі і не адзін не скіраваны як след. А “забарона павароту ўлева” зусім апусцілася долу.

Час папраўляць становішча дарожных знакаў
Абодва знакі на скражаванні Валадарскага і Савецкай паглядаюць у супрацьлеглыя бакі і не адзін не скіраваны як след. А “забарона павароту ўлева” зусім апусцілася долу.

Зразумела, што ў адказных службаў зараз напружаны перыяд — час вызваляць праезную частку і тратуары ад снегу, але спадзяваемся, што і знакі атрымаюць належную ўвагу: усё ж хутка Новы год, у горад завітае шмат гасцей, якія не так добра ведаюць вуліцы Петрыкава, як землякі.

Арцём ГУСЕЎ. Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о