Адпачывай у вызначаных месцах – пазбегнеш бяды

0
520

З мэтай прадухілення надзвычайных здарэнняў у час купання ў летні перыяд начальнік выратавальнай станцыі, участковы інспектар Петрыкаўскага РАУС і карэспандэнт раённай газеты “Петрыкаўскія навіны” правялі чарговы рэйд па вадаёмах Петрыкаўскага раёна.

Адпачывай у вызначаных месцах – пазбегнеш бяды Адпачывай у вызначаных месцах – пазбегнеш бяды Адпачывай у вызначаных месцах – пазбегнеш бяды Адпачывай у вызначаных месцах – пазбегнеш бяды Адпачывай у вызначаных месцах – пазбегнеш бяды Адпачывай у вызначаных месцах – пазбегнеш бядыУ першую чаргу выратавальнікі адправіліся на гарадскія пляжы, бо менавіта там бавілі час бацькі разам з дзецьмі. Адпачываючым распавялі пра правілы паводзінаў на вадзе, раздалі спецыяльныя буклеты з інфармацыяй пра алгарытм дзеянняў пры ўзнікненні пазаштатных сітуацый з нумарамі тэлефонаў выратавальных службаў.
Далей у час рэйду супрацоўнікі выйшлі на ваду для агляду берага ракі.
На жаль, прыходзіцца канстаціраваць, што адпачываючыя на беразе парушылі патрабаванні бяспекі.

Тыя, хто прыходзіў з намётам на бераг Прыпяці парыбачыць, купаліся ў забароненых месцах. Так, супрацоўнік міліцыі аформіў два прадпісанні. У адказ купальшчыкі толькі махалі рукамі, тлумачачы свой учынак тым, што стаіць спякотнае надвор’е і не акунуцца ў раку нельга. Тым больш, што знаходзяцца на мелкаводдзі.
“Менавіта з-за гэтага меркавання павялічваецца колькасць смерцяў на рацэ ўлетку, – удакладніў начальнік выратавальнай станцыі. – Людзі не ўлічваюць свой стан, небяспеку плыні вады, а калі раптам стане дрэнна, то дапамагчы няма каму”.
Калі хочацца адпачыць у прахалоднай рацэ ў спякоту, гэта варта рабіць на спецыяльна абсталяваных пляжах, дзе дзяжураць работнікі выратавальнай станцыі, менавіта яны штогод ратуюць дзясяткі жыццяў.

І яшчэ раз нагадваем, што купанне дазволена толькі ў спецыяльна абсталяваных месцах. У Петрыкаве гэта гарадскія пляжы № 1 і № 2.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о