Як паведамілі ў Петрыкаўскім раённым выканаўчым камітэце, суботнік рэкамендавана правесці на добраахвотнай аснове на рабочых месцах або добраўпарадкаваць і прывесці ў належны стан падуладныя тэрыторыі, гісторыка-культурныя каштоўнасці, месцы баявой і воінскай славы, пахаванні часоў Вялікай Айчыннай вайны, тэрыторыі населеных пунктаў.

Заробленыя ў дзень правядзення суботніка грашовыя сродкі, у тым ліку на працоўных месцах, у аб’ёмах, вызначаных добраахвотна работнікамі, уключаючы тых працаўнікоў, дзейнасць якіх не звязана з вытворчасцю прадукцыі, пералічваюцца на спецыяльны рахунак райвыканкама ў ЦБП № 320 ААТ “ААБ “Беларусбанк”, УНП 400065489, БІК AKBBBY2Х BY03AKBB36414260002413300000.

Усе заробленыя на суботніку і пералічаныя ў добраахвотным парадку грашовыя сродкі будуць накіраваны на фінансаванне работ па завяршэнні будаўніцтва аб’екта “Ваенна-гістарычны комплекс “Партызанская крынічка” Гомельскага раёна, а таксама рамонт, рэканструкцыю, рэстаўрацыю, аднаўленне гісторыка-культурных каштоўнасцяў, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о