Змены ў чэрвені: што важна ведаць

0
95

Павышэнне асобных тарыфаў ЖКГ
З чэрвеня ў Беларусі працягнецца паэтапны перагляд кошту жыллёва-камунальных паслуг.
Тарыф на цеплавую энергію пасля абнаўлення складзе 29,2224 рублёў за 1 Гкал (да першага чэрвеня – 27,2323 рублёў). У сярэднім сумы плацяжу вырастуць крыху больш чым на тры рублі.
Адначасова зменіцца кошт электраэнергіі для ацяплення жылля. Пасля павышэння тарыф складзе 0,0487 рубля за кілават-гадзіну (да першага чэрвеня – 0,0454 рубля).

Завяршаецца тэрмін аплаты падатку
Для беларусаў, якія падавалі дэкларацыі за мінулы год, пачатак чэрвеня стане фінальнай датай выплаты падаходнага падатку. Аплаціць можна дыстанцыйна праз банкаўскія сэрвісы і сістэму АРІП альбо традыцыйным спосабам – праз касы і інфакіёскі.

У абарачэнне выпусцяць новую банкноту
Нацбанк рыхтуе запуск новай грашовай купюры вартасцю 200 рублёў. З’яўленне абноўленага наміналу звязана з мадэрнізацыяй банкнотнай лінейкі і паступовай заменай старых грашовых знакаў, якія знаходзяцца ў абароце. Таксама купюра атрымае абноўлены дызайн і дадатковыя ахоўныя элементы.

Нацбанк памяншае стаўку рэфінансавання
З пачатку чэрвеня фінансавы рэгулятар пераглядае памер стаўкі рэфінансавання ў бок паніжэння. Новы паказчык усталююць на ўзроўні 9,25% гадавых. Змяненні закрануць і працэнтную стаўку па крэдытах авернайт. Такое рашэнне прынята ў рамках бягучай эканамічнай палітыкі Нацыянальнага банка.

Экзамены і выпускны
Вучні 9-х класаў будуць сдаваць экзамены на працягу першых дзесяці дзён месяца.
Для навучэнцаў 11-х класаў выпускныя вечары пройдуць 12-га чэрвеня.

Адкрыецца новы прамы авіярэйс
У другой палове месяца паміж Мінскам і Чабаксарамі пачнуць выконвацца прамыя пералёты. Авіязносіны будуць ажыццяўляцца два разы на тыдзень. Праект рэалізуецца пры падтрымцы расійскіх рэгіянальных уладаў.

Беларусбанк мяняе правілы па картах
З чэрвеня найбуйнейшы банк краіны ўводзіць абноўленыя ўмовы выкарыстання банкаўскіх карт. Кліентам абмяжуюць магчымасць афармлення аднолькавых карт – атрымаць можна будзе толькі адну карту кожнага тыпу незалежна ад валюты або фармату выпуску.
Дадаткова банк запускае ліміты на шэраг аперацый за межамі Беларусі, у тым ліку замежныя пераводы і інтэрнэт плацяжы.
У фінансавай установе растлумачылі, што меры накіраваны на ўзмацненне абароны кліентаў ад ашуканскіх схем.

Падрыхтавала Надзея СІГАЙ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о