Першае верасня – асаблівы дзень, напоўнены хваляваннем, кветкамі і ўсмешкамі. У Брынёўскай сярэдняй школе сённяшняя ўрачыстая лінейка стала сапраўдным святам, якое аб’яднала педагогаў, вучняў і іх бацькоў.

Падзяліць радасць гэтага дня разам з калектывам школы прыехаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Віталій Пілер. Звяртаючыся да прысутных прадстаўнік улады падкрэсліў важнасць адукацыі ў жыцці кожнага чалавека і ролю школы ў фарміраванні будучыні нашай краіны.

“Першае верасня – гэта сімвал дарогі да новых вяршынь, – адзначыў Віталій Пілер. — Жадаю педагогам мудрасці, цярпення і натхнення ў іх высакароднай справе. Вучням жа зычу настойлівасці ў засваенні ведаў, цікавых ідэй, верных сяброў і высокіх адзнак. Памятайце, што менавіта вы – будучыня нашага раёна і ўсёй Беларусі”.

Таксама Віталій Уладзіміравіч ад раённага Савета дэпутатаў уручыў партфель першакласніцы. Падчас мерапрыемства гучала шмат цёплых слоў і пажаданняў. Дырэктар школы павіншавала калектыў з пачаткам навучальнага года, адзначыўшы, што школа гатова да новых выклікаў і спраў.

Кульмінацыяй свята стаў першы званок. Яго звонкі голас абвясціў аб пачатку цікавага і насычанага навучальнага шляху.

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные