У “Петрыкаўскія навіны” паступіў калектыўны зварот ад жыхароў вуліцы Валадарскага, дамоў 38-44.
Гараджане б’юць трывогу. “Пасля дажджоў прайсці па вуліцы немагчыма!” – так апісваюць сітуацыю землякі, чые дамы размешчаны на гэтым участку.
Карэспандэнт «ПН» выехала на пазначанае месца. Убачанае пацвердзіла сказанае землякамі: пасля непагоды, прайсці ці праехаць па дадзеннаму ўчастку дарогі было надзвычай складана (на фота).
Пры вывучэнні абставін у ДП “Петрыкаўскі райжылкамгас”, стала вядома, што агучанная жыхарамі сітуацыя звязана з пашкоджаннем ліўневай каналізацыі пры будаўніцтве дома па Валадарскага, 34. Уладальніку будаўнічага аб’екта праблема пазначана.
Мы будзем сачыць за развіццём падзей і спадзяемся, што дзякуючы асвятленню праблемы на старонках газеты, настойлівасці жыхароў, аператыўнай працы аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва пытанне з ліўневай каналізацыяй на вуліцы Валадарскага будзе вырашана ў неабходныя тэрміны.







Оставить комментарий