Рамонт – справа добрая і патрэбная. Асабліва з нецярпеннем яго чакаюць жыхары шматпавярховых дамоў.
Але добра, калі работы вядуцца так, каб не ствараць перашкод для жыхароў і гасцей горада. Не, не тых, хто жыве ў доме, які рамантуюць. А людзей, якія проста праходзяць паўз аб’ект.
Так, на вуліцы Вароўскага пачаліся работы па рамонту дома № 9. А разам з імі пачаліся праблемы для пешаходаў. Таму што будаўнічая арганізацыя, якая праводзіць работы, узяла за правіла складзіраваць палеты з цэглаю прама на тратуары. Першы раз цэглу прывезлі зімою, калі ляжаў снег. Праз нейкі час яе прыбралі, але не доўга быў зручным шпацыр па тратуары: прыехала новая партыя. Магчыма тут добрае месца для выгрузкі і часовага захоўвання. Але толькі ляжыць цэгла роўненька на тратуары, які прызначаны для пешаходаў, а не для будаўнічых матэрыялаў. Вось і прыходзіцца жыхарам і гасцям горада альбо ісці па “газону”, які ператварыўся ўжо ў гразкую кашу, ці збочыць на праезную частку вуліцы, што не з’яўляецца бяспечным.
Хочацца сказаць: паважаныя будаўнікі, можа час і пра зручнасць для пешаходаў паклапаціцца. А будаўнічыя матэрыялы размяшчаць там, дзе яны нікому не перашкаджаюць.
Т.Міхалава, фота аўтара.






Оставить комментарий