Сельскагаспадарчая тэхніка – гэта сэрца любога аграпрадпрыемства. Ад яе спраўнасці напрамую залежыць ураджай, эфектыўнасць вытворчасці і, што немалаважна, бяспека людзей, якія працуюць на палях. Таму рэгулярны тэхагляд з’яўляецца неад’емнай часткай эксплуатацыі любой сельскагаспадарчай машыны.

Мэта тэхагляду – не толькі праверыць спраўнасць машын, але і пераканацца ў наяўнасці ў трактарыстаў-машыністаў усіх неабходных дазваляльных дакументаў на кіраваннетранспартным сродкам. Гэтыя меры накіраваны на зніжэнне траўматызму і забеспячэнне бяспекі на дарогах і ў палях. Спраўныя вузлы і агрэгаты, наяўнасць вогнетушыцеляў, аптэчак і спецадзення – заклад бяспекі і своечасовага правядзення сельгасработ.
– У гэтым сезоне ў першую чаргу былі прыведзены ў парадак сельгасмашыны, якія удзельнічаюць у пасяўной кампаніі. У прыватнасці, гэта энерганасычаныя трактары, гатоўнасць якіх на Петрыкаўшчыне на сённяшні дзень складае 92 працэнты. Камбінаваныя глебаапрацоўчыя агрэгаты ўжо ў працы. Гэта тая тэхніка, якая вый-шла ў поле першай, – адзначыў галоўны дзяржаўны інспектар упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Петрыкаўскага райвыканкама Дзмітрый Каленік.
Па словах Дзмітрыя Пятровіча, у лідарах па праходжанню тэхагляду сельгастэхнікі СУП «Палессе-Аграінвест» (98%) і БК АГРА ААТ «Чалюшчавічы» (94%).
– Кіраўніцтвам раёна, інжынернымі службамі пытанне рамонту тэхнікі трымаецца на пастаянным кантролі, а маніторынг стану правядзення рамонтных работ праводзіцца рэгулярна. Як прыклад, на сённяшні дзень на кантролі ААТ “Курыцічы” і ААТ “Пціч-Агра». Асноўныя прычыны, па якіх некаторая тэхніка не прайшла тэхагляд, – светлавая і гукавая сігналізацыі, тармазная сістэма. Усе гэтыя недахопы ў хуткім часе будуць выпраўлены, – адзначыў дзяржаўны інспектар.

Марыя ТАМКО,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о