Мы пацікавіліся з якім настроем нашы працаўніцы прыехалі на гэта мерапрыемства і чаго ад яго чакаюць:

Грыневіч Ніна Іванаўна:
— Нечаканы і вельмі прыемны сюрпрыз да прафесійнага свята. Працавала ад душы і вельмі задаволена, што праца прынесла вынік. Прыехала з цудоўным настроем. Ад форуму чакаю шмат новага і цікавага!

Налецька Надзея Мікалаеўна:
— Прыехала на Форум у цудоўным настроі. Нечаканая і вельмі радасная падзея. Задаволена тым, што кіраўніцтва высока ацаніла маю працу і стараннасць. Адчуваю узрушэнне і радасць. Чакаю добрых ураджанняў!

Сакалоўская Зінаіда Аляксандраўна:
— Вельмі добры настрой, эмоцыі перапаўняюць. Чакаю новых уражанняў, добрага настрою. Вельмі рада буду бачыць на Форуме такіх жа працаўніц, як я. Усіх працаўнікоў сяла віншую з надыходзячым святам!

ІV Рэспубліканскі Форум працаўніц сяла

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о