Сітуацыя з паркоўкай каля аптэкі, што на вуліцы Гагарына, 2 без перабольшання перайшла з разраду “непрыемна” ў разрад “небяспечна”. Калі раней праблема была лакальнай, то зараз мы бачым сістэмнае разбурэнне пакрыцця: па ўсёй тэрыторыі “пасыпаліся” новыя ямы і прасяданні.

Без перабольшання, зіма 2026-га вынесла канчатковы прысуд нашаму асфальту. А самы трывожны сігнал – павелічэнне расколіны побач з люкам.

Пляцоўка на вачах ператвараецца з паркоўкі ў паласу перашкод, а адказныя службы па-ранейшаму праблему ігнаруюць. Шаноўныя, марудзіць больш нельга – небяспека ходзіць побач!

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о