У рамках выканання Праграмы супрацоўніцтва паміж упраўленнем адукацыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта і Гомельскай, Тураўскай епархіямі Беларускай Праваслаўнай Царквы на 2026-2030 гады на базе ДУА “Сярэдняя школа № 2 г.Петрыкава” адбыўся раённы этап абласнога адборачнага турніру па інтэлектуальных гульнях “Фавор”.

Турнір быў закліканы садзейнічаць духоўна-маральнаму і інтэлектуальнаму развіццю вучняў, пашырэнню і ўмацаванню іх ведаў у галіне хрысціянскай культуры.

Перад пачаткам конкурсу ўдзельнікаў віталі Стэфан, архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі; Леанід, епіскап Тураўскі і Мазырскі.

Гульня прайшла з выкарыстаннем анлайн трансляцыі пры падтрымцы інфармацыйнага аддзела Гомельскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.

“Фавор”: шлях да ведаў і духоўнасці

У конкурсе прынялі ўдзел чатыры каманды: “Благавест” ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Петрыкава”, “Філафеі” – ДУА “Сярэдняя школа №2 г.Петрыкава”, “Надзея” – ДУА “Курыціцкая сярэдняя школа”, “Пілігрымы” – ДУА “Капаткевіцкая сярэдняя школа”.

Вучні давалі адказы на тэматычныя пытанні турніру: “Святыя і свяціцелі зямлі Беларускай”, Свяшчэннага Пісання і Паданні, таінстваў Царквы, царкоўных свят, гісторыі Царквы, святасці і святых.

Па выніку навучэнцы адзначаны дыпломамі і памятнымі падарункамі аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Тураўскай епархіі: “Надзея” – дыплом I ступені, “Пілігрымы” – дыплом II ступені. “Філафеі” і “Благавест” – дыпломы III ступені.

Узнагароды ўдзельнікам конкурсу ўручыў Дзмітрый Пасечнік,настаяцель прыхода храма Ушэсця Гасподняга.

 Таццяна Марчанка, метадыст ДУА “Петрыкаўскі раённы вучэбна-метадычны кабінет”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о