Мінулы снегапад стаў сапраўдным выпрабаваннем для камунальных і дарожных  службаў нашага раёна. Тэхніка працавала ва ўзмоцненым рэжыме, дарогі і тратуары чысцілі – і за гэта, безумоўна, дзякуй. Але, як абвяшчае вядомая мудрасць, “адно лечыміншае калечым”.

Так, на вуліцы Бумажкова (арыенцір – РАНС) барацьба са стыхіяй скончылася пашкоджаннем дарожнага знака. Мабыць, пад націскам магутнага каўша ці цяжкага снежнага вала стойка знака “Пешаходны пераход” не выстаяла і сарамліва схілілася. Выглядае гэтая карціна, мякка кажучы, неэстэтычна. Але эстэтыка – паўбяды. Дарожны знак – гэта не элемент дэкору, а пытанне бяспекі.

Упэўнены, што адказныя службы аператыўна ўхіляць сітуацыю.

А.МАКСІМАЎ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о