Гомельскі рэгіён адзначыў аграрных лідараў

У мінулыя выхадныя лепшых аграрыяў Гомельскага рэгіёну ўшанавалі ў Рэчыцы на абласным урачыстым сходзе з нагоды Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу.

Урачыстасць адкрыў старшыня аблвыканкама Іван Крупко.
– За кожным вынікам, з якога складаецца наша харчовая бяспека, – праца тысяч людзей, своечасовыя кіраўніцкія рашэнні, тэхналагічная дысцыпліна, абнаўленне вытворчай базы, адданасць роднай зямлі і ўменне працаваць на перспектыву. Менавіта такі падыход вызначае дзяржаўную палітыку ў аграрнай сферы, якую паслядоўна праводзіць Кіраўнік дзяржавы, – зрабіў акцэнт губернатар.


Сярод тых, хто падымаўся на ганаровую сцэну за ўзнагородамі – прадстаўнікі нашага раёна.
Петрыкаўскі раён заняў трэцяе месца сярод раёнаў за дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі, трэцяе месца за дасягненне высокіх паказчыкаў па ўзнаўленні статка сельскагаспадарчых жывёл – Дыпломы ўручаны старшыні райвыканкама Яўгенію Шкробату, першаму намесніку старшыні райвыканкама, начальніку ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Станіславу Краўчанку.

Сельскагаспадарчай галіне Петрыкаўшчыны Васілій Кавальскі прысвяціў 39 гадоў
прафесійнага жыцця


Сертыфікат на атрыманне трактара “Беларус-82.1” уручаны СУП “Палессе-Аграінвест” – пераможцу абласнога агляду-конкурсу “Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне жывёлагадоўчых ферм і комплексаў” сярод сельскагаспадарчых арганізацый – дырэктар Алена Асадчая.

Ганаровая грамата за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны ўручана трактарысту-машыністу ААТ “Чалюшчавічы” Віталію Кананчуку. Дыпломам узнагароджана аператар свінагадоўчага комплексу СУП “Палессе-Аграінаест” Галіна Лявіцкая, якая заняла другое месца сярод аператараў жывёлагадоўчых комплексаў па вырошчванні парасят-ат’ёмышэй.


Падзяка Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь за шматгадовую і плённую працу, высокі прафесіяналізм, дасягненне высокіх паказчыкаў у рабоце аб’яўлена намесніку начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Васілію Кавальскаму.
Віншуем землякоў з заслужанымі ўзнагародамі.

Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные