Спорт — гэта жыццё: у Петрыкаве завяршылася раённая спартакіяда настаўнікаў

0
234

Завяршылася ХХ Раённая спартакіяда работнікаў устаноў адукацыі Петрыкаўскага раёна, прысвечаная 105-годдзю Беларускага прафесійнага саюзу работнікаў адукацыі і навукі.

12 каманд устаноў раёна, восем відаў спорту, больш за 100 удзельнікаў – своеасаблівы гімн моцы, упартасці, цягавітасці і любові да спорту, якія выявіў мацнейшых. Сёння на стадыёне горада Петрыкава адбылося ўрачыстае ўзнагароджванне пераможцаў і прызёраў спартакіяды. У мерапрыемстве прыняла ўдзел намеснік старшыні Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта Наталля Ходзька, якая ў прывітальным слове адзначыла, што супрацоўнікі ўстаноў адукацыі не толькі прафесіяналы, але і выдатныя спартсмены, якія з’яўляюцца прыкладам для падрастаючага пакалення.

Кожны від спорту: валейбол, настольны тэніс, лёгкая атлетыка, стральба, дартс, шашкі, шахматы і більярд – свае пераможцы. Але асабістыя перамогі склаліся ў агульны вынік і прынеслі сваім установам агульнакамандныя перамогі і прызёрскія месцы. Перамогу святкавала зборная каманда дзяржаўных устаноў адукацыі Смятаніцкай, Курычыцкай, Бабуніцкай, Муляраўскай школ і Курычычскага дзіцячага садка. Па ўмовах спартакіяды каманда-пераможца заносіцца на Дошку пашаны Петрыкаўскай раённай арганізацыі Прафсаюза. Сярэбраным прызёрам стала каманда Капцэвіцкай сярэдняй школы, а трэцяе месца ў сярэдняй школы №1 г.Петрыкава.

Былі фанфары і ўзнагароды, шчырыя ўсмешкі і віншаванні. А завяршэннем стаў ганаровы марш каманд-удзельнікаў спартакіяды, якія калонай прайшлі ў адзіным спартыўным парыве. А затым у неба ўзнесліся паветраныя шары, як сімвал наступнага году.

Спорт — гэта жыццё: у Петрыкаве завяршылася раённая спартакіяда настаўнікаў Спорт — гэта жыццё: у Петрыкаве завяршылася раённая спартакіяда настаўнікаў Спорт — гэта жыццё: у Петрыкаве завяршылася раённая спартакіяда настаўнікаў Спорт — гэта жыццё: у Петрыкаве завяршылася раённая спартакіяда настаўнікаў Спорт — гэта жыццё: у Петрыкаве завяршылася раённая спартакіяда настаўнікаў Спорт — гэта жыццё: у Петрыкаве завяршылася раённая спартакіяда настаўнікаў Спорт — гэта жыццё: у Петрыкаве завяршылася раённая спартакіяда настаўнікаў Спорт — гэта жыццё: у Петрыкаве завяршылася раённая спартакіяда настаўнікаў Спорт — гэта жыццё: у Петрыкаве завяршылася раённая спартакіяда настаўнікаў

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о