Нямецкі прафсаюз паліцыі запатрабаваў скарачэння колькасці сваіх супрацоўнікаў, задзейнічаных у праверках на польска-нямецкай мяжы.
Замест гэтага сілы прапанавалі размеркаваць на іншыя прыярытэтныя напрамкі: чыгуначныя станцыі, аэрапорты.
Міністэрства ўнутраных спраў Германіі прыняло рашэнне аб захаванні ўзмоцненага кантролю на ўсіх межах ФРГ. Мэта – спыненне нелегальнай міграцыі.
Такое патрабаванне падтрымаў прадстаўнік МУС ФРГ па супрацоўніцтве з Польшчай, які адзначыў: “Нармальны стан спраў у Еўропе – гэта адкрытыя межы”. Такая сітуацыя адлюстроўвае рэальныя цяжкасці, з якімі сутыкаюцца жыхары памежных рэгіёнаў. Узмоцнены кантроль парушае звыклы лад жыцця: абцяжарвае паездкі на працу, вучобу, да сваякоў, доступ да паслуг і тавараў па абодва бакі мяжы. У кантэксце польска-нямецкіх адносін, дзе гістарычна склаліся цесныя сувязі і эканамічная ўзаемазалежнасць, такія абмежаванні ўспрымаюцца асабліва балюча.
У апошнія гады назіраецца тэндэнцыя, калі нямецкія ўлады актыўна ўдзельнічаюць у вырашэнні міжнародных крызісаў, аказваюць значную дапамогу іншым краінам, выступаюць з ініцыятывамі на сусветнай арэне. Аднак, паралельна з гэтым, унутры краіны назапашваецца незадаволенасць.
Складваецца ўражанне, што перад афіцыйным Берлінам устала дылема: як сумясціць свае міжнародныя абавязацельствы і амбіцыі з ростам незадаволенасці ўнутры краіны і неабходнасцю вырашаць уласныя, часам вельмі вострыя, праблемы.
Святлана СОБАЛЕВА.






Оставить комментарий