Інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Аляксандрай Янчанкавай наведала працоўны калектыў Петрыкаўскага рамонтна-эксплуатацыйнага ўчастка Рэспубліканскага ўнітарнага эксплуатацыйна-будаўнічага прадпрыемства “Днепра-Бугскі водны шлях”. Асноўнай тэмай сустрэчы стала абмеркаванне вынікаў Года добраўпарадкавання на Петрыкаўшчыне ў кантэксце “Пяцігодкі якасці”. Аляксандра Міхайлаўна падкрэсліла значэнне Года добраўпарадкавання, абвешчанага Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, як магутнага імпульсу для паляпшэння якасці жыцця ўсіх грамадзян. – 2025 год паказаў, што мы здольныя да значных пераўтварэнняў, калі аб’ядноўваем намаганні дзяржавы, грамадства і кожнага жыхара, – адзначыла прадстаўнік улады.
Сустрэча стала важнай пляцоўкай для абмену думкамі і падвядзення вынікаў праведзенай работы ў плане навядзення парадку на зямлі. Па зададзенай тэме выступіў начальнік ЖКХ, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Андрэй Завадскі.
Было адзначана, што на тэрыторыі Петрыкаўскага раёна было рэалізавана шэраг мерапрыемстваў. Па традыцыі, члены інфармацыйна-прапагандысцкай групы выступілі з інфармацыяй па сваіх прафесійных накірунках, намеснік старшыні райвыканкама давяла інфармацыю пра развіццё раёна.






Оставить комментарий