Будучыня вёскі – у надзейных руках

0
665

Каларытны музей пад адкрытым небам Нацыянальнага парку “Прыпяцкі” ў мінулую пятніцу ператварыўся ў арэну сяброўства, традыцый і сямейнай творчасці.
Раённы этап рэспубліканскага конкурсу “Уладар сяла” аб’яднаў яркія, маладыя і неверагодна таленавітыя сем’і: Горбаль, Бузаноўскіх і Крэса, якія даказалі, што сельскае жыццё – гэта не проста будні, а сапраўднае мастацтва, напоўненае каханнем, падтрымкай і невычэрпнай энергіяй.

Свята, прасякнутае павагай да сваіх каранёў, пачалося з самага важнага – са знаёмства. Конкурсны этап пад паэтычнай назвай “Шчыра вітаем” задаў тон усяму мерапрыемству. Сем’і з гонарам і трапятаннем расказвалі гісторыі нараджэння сваіх саюзаў, дзяліліся патаемнымі сямейнымі традыцыямі і ўспаміналі свае вытокі. У кожным слове ўдзельнікаў адчувалася глыбокая сувязь пакаленняў.

Кульмінацыяй знаёмства стала прэзентацыя кулінарных шэдэўраў у рамках конкурсу “Сямейная страва”. Кожная пара прадставіла на суд журы не проста пачастунак, а страву з душой і гісторыяй. Гэта той самы безапеляцыйны ласунак, які любяць абсалютна ўсе – ад малога да вялікага. Менавіта гэты пачастунак заўсёды збірае за адным вялікім сталом не толькі дамачадцаў, але і гасцей, дзверы для якіх у дамах нашых удзельнікаў адчынены заўсёды.

Конкурс падарыў гонар за сем’і, дзе свята захоўваюць спадчыну, паважаюць працу і вышэй за ўсё ставяць любоў да сваёй малой радзімы.

На гэтым выпрабаванні не скончыліся. Цягам наступных конкурсных этапаў градус спаборніцтва толькі рос. Конкурсныя этапы – “Майстар на ўсе рукі” і “Чароўны куфэрак” – атрымаліся не менш захапляльнымі, дынамічнымі і вясёлымі.

На гэты раз арганізатары вырашылі крыху памяняць звык-лыя ролі. Главам сямействаў, моцным і дужым мужчынам, давялося праявіць максімальную канцэнтрацыю, ювелірную дакладнасць і спрыт рук у чыста бытавой, але такой няпростай справе – прышыванні гузіка. А вось гаспадыні, зразумела ў пары са сваімі надзейнымі палавінамі, завіхаліся над закаткамі на зіму. Перад імі стаяла задача не з лёгкіх: здзівіць строгае журы не толькі зместам слоікаў, але і іх эстэтыкай, афармленнем і падачай. І, між іншым, з усімі заданнямі ўдзельнікі справіліся выдатна.

Сакрэт поспеху просты: калі ў пары пануюць лад, узаемадапамога і падтрымка, то і вынік атрымліваецца адпаведны.

Фінальныя акорды конкурсу прагрымелі неверагодна гучна, каларытна і з лёгкай ноткай здаровага гумару. Выпрабаванні “Палескія дрывасекі” і “Паездка ў сяльпо” сталі сапраўдным упрыгожаннем конкурснага дня. Нашы маладыя сем’і чарговы раз даказалі: яны ўмеюць не толькі ўпарта працаваць, але і рабіць гэта прыгожа, зладжана і неверагодна пазітыўна.

І вось конкурс завершаны, падарункі ўручаны, імёны пераможцаў агучаны. Хоць казаць пра пераможцаў было б несправядліва – бо ў выйгрышы ў гэты дзень былі ўсе: бацькі, дзеці, гледачы – кожны атрымаў неверагодны зарад адрэналіну і мора шчырых эмоцый.

Вялікая падзяка спонсарам і грамадскім арганізацыям, якія ператварылі гэты дзень у сапраўднае свята і падтрымалі нашы сем’і.

Так, ад раённай ГА БРСМ усім камандам-удзельніцам уручаны карысныя падарункі – электрачайнікі для цёплых сямейных чаяванняў.

Петрыкаўскі лясгас, нязменны спонсар конкурсу, падарыў сем’ям спірэі і туі, якія будуць упрыгожваць падворкі ўдзельнікаў і нагадваць аб цудоўным конкурсным вопыце.

Беларуская партыя “Белая Русь” падрыхтавала спецыяльны падарунак для сям’і Горбаль. Беларускі саюз жанчын цёпла ўшанаваў сям’ю Бузоўскіх, а ГА “Белая Русь” уручыла падарунак пераможцам конкурсу – сям’і Крэса.

Конкурс “Уладар сяла” яшчэ раз даказаў: у беларускай вёскі ёсць будучыня, пакуль у ёй жывуць такія цудоўныя людзі. Дзякуй за вашу працу, аптымізм і захаванне традыцый!

Галіна КАЗАК, фота аўтара.

Будучыня вёскі – у надзейных руках Будучыня вёскі – у надзейных руках Будучыня вёскі – у надзейных руках Будучыня вёскі – у надзейных руках Будучыня вёскі – у надзейных руках Будучыня вёскі – у надзейных руках Будучыня вёскі – у надзейных руках Будучыня вёскі – у надзейных руках Будучыня вёскі – у надзейных руках

Будучыня вёскі – у надзейных руках Будучыня вёскі – у надзейных руках Будучыня вёскі – у надзейных руках Будучыня вёскі – у надзейных руках Будучыня вёскі – у надзейных руках Будучыня вёскі – у надзейных руках Будучыня вёскі – у надзейных руках Будучыня вёскі – у надзейных руках Будучыня вёскі – у надзейных руках

Будучыня вёскі – у надзейных руках Будучыня вёскі – у надзейных руках Будучыня вёскі – у надзейных руках Будучыня вёскі – у надзейных руках Будучыня вёскі – у надзейных руках Будучыня вёскі – у надзейных руках Будучыня вёскі – у надзейных руках Будучыня вёскі – у надзейных руках

Будучыня вёскі – у надзейных руках Будучыня вёскі – у надзейных руках Будучыня вёскі – у надзейных руках Будучыня вёскі – у надзейных руках Будучыня вёскі – у надзейных руках Будучыня вёскі – у надзейных руках Будучыня вёскі – у надзейных руках Будучыня вёскі – у надзейных руках Будучыня вёскі – у надзейных руках Будучыня вёскі – у надзейных руках

Будучыня вёскі – у надзейных руках Будучыня вёскі – у надзейных руках Будучыня вёскі – у надзейных руках Будучыня вёскі – у надзейных руках Будучыня вёскі – у надзейных руках Будучыня вёскі – у надзейных руках Будучыня вёскі – у надзейных руках

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о