Петрыкаўшчыну з рабочым візітам наведала старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гомельскага аблвыканкама Надзея Цупа.
Прадстаўнік улады правяла сустрэчу з калектывам СУП “Палессе-Аграінвест”, падчас якой расказала аб мерах сацыяльнай падтрымкі жыхароў чарнобыльскага рэгіёну.
Было адзначана: згодна з Дзяржаўнай праграмай па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на 2021–2025 годы больш за 57% выдзеленага фінансавання накіроўвалася на забеспячэнне сацыяльнай абароны насельніцтва.
– Першачарговая ўвага надаецца здароўю людзей. На сістэматычнай аснове ўстановамі аховы здароўя Беларусі штогод праводзіцца спецыяльная дыспансерызацыя насельніцтва. Выбудавана шматузроўневая сістэма аказання медыцынскай дапамогі, якая ўключае арганізацыі аховы здароўя раённага, гарадскога, абласнога ўзроўняў, – адзначыла Надзея Анатольеўна. – Для жыхароў дадзеных тэрыторый мае важнае значэнне Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека, адкрыты пры падтрымцы Кіраўніка дзяржавы ў Гомелі ў 2002 годзе. Сёння гэтая клініка мае абсталяванне апошняга пакалення і адпавядае еўрапейскім стандартам аказання меддапамогі.
Важную ролю ў прафілактыцы захворванняў адыгрывае забеспячэнне дзяржавай бясплатнага санаторна-курортнага лячэння і аздараўлення. Пры гэтым першачарговая ўвага – дзецям. Для гэтых мэт створана сетка з 12-ці дзіцячых рэабілітацыйна-аздараўленчых цэнтраў. Інваліды I і II групы з 1 студзеня 2024 года таксама маюць права на першачарговае штогадовае санаторна-курортнае лячэнне.
Цяперашняя пяцігодка з’яўляецца лагічным працягам рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі, накіраванай на вырашэнне праблем “ядзернай спадчыны”.
Святлана СОБАЛЕВА.






Оставить комментарий