Семінар “Ідэалагічная работа ў працоўных калектывах: эфектыўныя практыкі, гістарычная памяць, патрыятычнае выхаванне” аб’яднаў ідэалагічныя актывы Петрыкаўскага і Жыткавіцкага раёнаў.

Абмен вопытам і новыя падыходыМерапрыемства, якое прайшло на Петрыкаўшчыне, атрымалася насычаным. Удзельнікі наведалі стадыён “Прыпяць”, дзе азнаёміліся са спартыўнай базай і музейнай экспазіцыяй ДЮСШ, пазнаёміліся з дасягненнямі вядомых спартсменаў раёна і Рэспублікі. Далей у кінатэатры “Беларусь” адбылася дыялогавая пляцоўка, на якой абмяркоўваліся сучасныя падыходы да работы з моладдзю і калектывамі. Наступнай лакацыяй сталі яслі-сад № 2, дзе прысутныя на свае вочы ўбачылі наватарскія педагагічныя распрацоўкі. Наступная кропка – Петрыкаўскі лясгас. Намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Яўгеній Міцкевіч расказаў пра дзейнасць і асноўныя напрамкі работы лясгаса. Асаблівую цікавасць выклікала наведванне дрэваапрацоўчага комплексу, дзе ўдзельнікі змаглі азнаёміцца з вытворчым працэсам.
Экскурсійная праграма працягнулася ў гарадскім парку. Асаблівым момантам стаў мітынг каля помніка воінам-вызваліцелям, прысвечаны 85-й жалобнай гадавіне пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Абмен вопытам і новыя падыходыКульмінацыяй семінара стала наведванне Дома-музея Дзеда Талаша. У сценах музейнага комплексу госці даведаліся пра жыццёвы шлях легендарнага партызана.
Падводзячы вынікі, удзельнікі адзначылі, што такі фармат сустрэч дазваляе не толькі абменьвацца вопытам, але і яшчэ раз звярнуцца да гістарычнай спадчыны, якая з’яўляецца асновай патрыятычнага выхавання.
Супрацоўніцтва паміж Жыткавіцкім і Петрыкаўскім раёнамі працягнецца, а абмен вопытам безумоўна будзе на карысць ў ідэалагічнай рабоце рэгіёну.

Абмен вопытам і новыя падыходы
Марыя ТАМКО,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о