Вялікая Кітайская сцяна – гістарычны помнік і адна з першых спробаў адгарадзіцца ад ваяўнічых суседзяў. Пасля яе было не мала такіх прыкладаў: і практычных (сцены і абарончыя збудаванні), і ўмоўных (дыпламатычныя забароны і абмяжаванні). Пасля Другой сусветнай вайны, напрыклад, з’віўся ўстойлівы выраз “жалезная заслона”, які характарызаваў адносіны паміж Захадам і Усходам, паміж рознымі светапоглядамі і ладамі жыцця. З паддзеннем Берлінскай сцяны “жалезная завеса” знікла. Але недзе ў розумах асобных палітыкаў, заслона пераўвасобілася і стала новай рычаіснасцю: металічным вырабам з сучаснымі сістэмамі сачэння, у які “ўбоханы” не адзін мільён еўра.
Далей – болей: пабудаваўшы адну сцяну, польскія палітыкі паглядзелі, паразважалі і вырашылі, што адна агароджа добра, а дзве – яшчэ лепш. І “пайшла пісаць губернія”: чыноўнікі падлічваюць кошт, абгрунтоўваюць неабходнасць – з Усходу ідзе пагроза! Узнікае пытанне: ці толькі мігрантаў і кантрабанды баяцца “паны”?
А можа разуменне таго, што нехта не пайшоў па шляху ЕС, а пачаў будаваць сваю эканоміку і палітыку, трывала і смела, без аглядкі на Захад, не дае спакою Варшаве?
Складаецца ўражанне, што пагранічная сцяна для Польшчы – спроба не столькі абараніцца, колькі даказаць, што яна не мае нічога агульнага з усходнімі суседзямі, якія не жадаюць танчыць пад еўрапейскую “дудку”.
Таму так старанна перапісваецца гісторыя, закрываюцца вочы на мінулае, каб нічога не нагадвала пра тое, што Варшава не заўсёды была з Заходняй Еўропай, а была па другі бок палітычных “барыкадаў”.
Надзея СІГАЙ.






Оставить комментарий