Індывідуальныя прадпрымальнікі, а таксама адвакаты, натарыусы і іншыя фізічныя асобы, якія самастойна выплачваюць абавязковыя страхавыя ўзносы ў бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь, не пазней за 31 сакавіка 2026 года павінны заплаціць узносы за 2025 год.
Плацельшчыкі падатку на прафесійны даход могуць заплаціць узносы на пенсійнае страхаванне добраахвотна, каб сфарміраваць свой страхавы стаж для будучай пенсіі (апошні дзень выплаты – 31 сакавіка 2026 года). Асабліва важна разгледзець даплату тым, у каго дадзеная дзейнасць з’яўляецца адзінай крыніцай даходу ў 2025 годзе, або было некалькі відаў занятасці, але агульная сума ўзносаў у ФСАН, што паступілі за год, склала менш за 2549,55 рублёў. Месяц залічваецца ў страхавы стаж, калі ўзносы выплачаны з сумы не ніжэйшай за мінімальную заработную плату.
Суму ўзносаў, якая падлягае выплаце, можна ўдакладніць у Асабістым кабінеце плацельшчыка ўзносаў на партале ФСАН (адрас партала: portal2.ssf.gov.by), мабільным дадатку “ФСАН”, АРІП, скарыстацца калькулятарам на сайце Фонду. Таксама на сайце Фонду ёсць пакрокавая інструкцыя для фізічных асоб, якія самастойна выплачваюць абавязковыя страхавыя ўзносы, указаны кансультацыйныя лініі для індывідуальных прадпрымальнікаў па пытаннях выплаты ўзносаў.
У рамках персаніфікаванага ўліку з гэтага года індывідуальныя звесткі па форме ПУ-3 запаўняюцца і прадстаўляюцца работнікамі Фонду да 15 красавіка адносна фізічных асоб, якія самастойна выплачваюць абавязковыя страхавыя ўзносы, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, плацельшчыкаў падатку на прафесійны даход на падставе дадзеных, што атрымліваюцца з падатковых органаў аб даходах індывідуальных прадпрымальнікаў. Пасля 16 красавіка 2026 года інфармацыя аб выплачаных узносах будзе адлюстроўвацца ў мабільным дадатку “ФСАН”.
Алеся ГАНЧАР, начальнік Петрыкаўскага раённага аддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва






Оставить комментарий