Праязджаючы праз аграгарадок Конкавічы, немагчыма не заўважыць, што пытанні добраўпарадкавання тут знаходзяцца на належным узроўні.
Мясцовая ўлада і жыхары клапоцяцца пра аблічча свайго населенага пункта. Архітэктурныя формы, спартыўная пляцоўка, зялёныя насаджэнні – усё гэта стварае прыемнае ўражанне і сведчыць пра гаспадаркі падыход.
Аднак, як гэта часта бывае, агульную карціну можа сапсаваць нязначная, на першы погляд, дэталь. У цэнтры ўвагі апынулася драўляная дошка аб’яў каля мясцовай крамы. Справа зусім не ў тым, што яна драўляная. Праблема ў яе стане: фарба даўно аблезла і канструкцыя страціла сваю функцыянальнасць. Прымацаваць сюды інфармацыю стала практычна немагчыма. У выніку, аб’явы, якія павінны быць на бачным месцы, “перакачавалі” на плот побач, дзе лісточкі з навінамі выглядаюць неахайна і псуюць эстэтыку вуліцы.
Здавалася б, дробязь. Аднак хочацца верыць, што адказныя службы ці мясцовыя актывісты звернуць увагу на гэты факт. Бо Конкавічы заслугоўваюць таго, каб выглядаць бездакорна не толькі на цэнтральных вуліцах, але і ў кожнай дэталі, якая трапляе на вочы жыхарам і гасцям.
Оставить комментарий