Напрыканцы мінулага тыдня ААТ “Агра-Ляскавічы” прымала гасцей: старшыня Петрыкаўскага райкама прафсаюза работнікаў АПК Алена Галеня наведала прадпрыемства не толькі з праверкай умоў працы, але і з ганаровай місіяй у рамках рэспубліканскай акцыі “Наш жывёлавод”.

Галоўнай падзеяй стала ўшанаванне лепшых працаўнікоў МТК “Ляскавічы”. За адданасць справе і высокія паказчыкі словы падзякі і падарункі прымалі вопытныя аператары машыннага даення – Ева Рубіс і Ніна Курчыцкая. Ева Сцяпанаўна і Ніна Цімафееўна працуюць у гаспадарцы другі дзясятак гадоў. Жанчыны, па словах кіраўніцтва, характарызуцца як адказныя і старанныя працаўніцы. Іх праца – гэта рэдкае спалучэнне жалезнай вытрымкі і дзіўнай чуласці. Яно і не дзіўна: аператар машыннага даення – прафесія “з характарам”: яна не даруе абыякавасці, патрабуе філіграннай дакладнасці ў працы з тэхналогіямі і, у той жа час, мяккіх рук і добрага слова для жывёл. Яны штодзень працуць на забяспячэнне выніку, які корміць краіну.
– Дзякуй за ваша цярпенне, за вашыя натруджаныя рукі і за тое, што застаецеся верныя свайму прызванню. Вы – гонар аграрнай галіны раёна, – падзякавала Алена Фёдараўна.

Прафсаюзы дзякуюць за адданасць прафесіі
Асаблівую ўвагу ў гэты дзень надалі і моладзі. У ліку ўзнага-роджаных – жывёлавод Арзув Саегбярдыева. Дзяўчына прыехала да нас з Таджыкістана і працуе ў гаспадарцы восьмы месяц. Але за гэты кароткі тэрмін ужо паспела зарэкамендаваць сябе як адказная і працалюбівая работніца, якая душой перажывае за сваю справу. Штомесяц жывёлавод дабіваецца высокіх паказчыкаў прыбаўлення ў вазе і дэманструе выключна стараннае стаўленне да справы.
Арзув Саегбярдыева падзя-лілася ўражаннямі ад работы на МТК “Ляскавічы”. Па словах жывёлавода, сустрэлі яе вельмі добра: умовы працы цалкам задавальняюць, работа сапраўды падабаецца, а заробак – годны і выплачваецца своечасова.
Асобна адзначыла Арзув атмасферу ў калектыве: калегі заўсёды падтрымліваюць і па першым часе вельмі дапамагалі асвоіцца на новым месцы. І вось сёння яна ўжо ў ліку работнікаў, адзначаных у рамках рэспубліканскай акцыі “Наш жывёлавод”.
Апроч урачыстай часткі, лідар прафсаюза пацікавілася ўмовамі працы работнікаў МТК “Ляскавічы”: праверыла стан пакояў прыёму ежы і гардэробных, а таксама забяспечанасць работнікаў спец-адзеннем, не абышла ўвагай пытанні выканання сацыяльных гарантый, прадугледжаных калектыўным дагаворам.
– Акцыя “Наш жывёлавод” – гэта магчымасць сказаць дзякуй кожнаму, хто працуе на ферме, ці то заслужаны майстар, ці малады спецыяліст, – адзначыла Алена Галеня і дадала: – Прафсаюз працягвае трымаць руку на пульсе жыцця сельскіх працаўнікоў.

Галіна КАЗАК, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о