Сёння на базе ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама прайшло пасяджэнне савета грамадскага пункта аховы правапарадку горада Петрыкава. Мерапрыемства наведаў пракурор Петрыкаўскага раёна Андрэй Лявончык.
На парадак дня былі вынесены два пытанні: аб узаемадзеянні сельскіх выканаўчых камітэтаў з аддзелам унутраных спраў Петрыкаўскага райвыканкама па прафілактыцы правапарушэнняў, прычын і ўмоў, якія ім спрыяюць; аб арганізацыі прафілактычнай работы з моладдзю па папярэджанні негатыўных з’яў.
У ходзе мерапрыемства пракурор Петрыкаўскага раёна адзначыў, што пытанні прафілактыкі правапарушэнняў заўсёды актуальныя. Чым больш зладжанымі і скаардынаванымі будуць дзеянні ўсіх зацікаўленых бакоў, тым больш эфектыўна ўдасца знізіць узровень злачыннасці і забяспечыць бяспеку грамадзян. Быў зроблены акцэнт на важнасці комплекснага падыходу да гэтай праблемы.
– Работа па прадухіленні правапарушэнняў павінна ахопліваць усе ўзроставыя катэгорыі насельніцтва, – адзначыў Андрэй Лявончык Першы намеснік начальніка РАУС Аляксандр Семікопенка падзяліўся важнай інфармацыяй аб бягучым стане кіберзлачыннасці, вылучыўшы ключавыя тэндэнцыі і метады процідзеяння.
Таксама на пасяджэнні савета былі разгледжаны здзейсненыя землякамі правапарушэнні з асабістай іх прысутнасцю.






Оставить комментарий