“Куды ты, сцяжынка, мяне прывяла?” – спяваў Трубадур у савецкім мультфільме. Пэўна, гэтую фразу час спяваць і Польшчы, таму што “сцяжынка” ў Еўрасаюз, якая павінна была прывесці да дабрабыту і ўсеагульнага шчасця, ставіць пад вялікі сумнеў старадаўнія традыцыі польскага грамадства, такія, як сям’я і сямейныя каштоўнасці.
І час ўжо біць ва ўсё званы, бо нара-джальнасць у суседняй краіне знізілася да крытычных памераў.
Індэкс нараджальнасці амаль удвая ніжэй так званага “паказчыка замяшчэння” – узроўню нараджальнасці, неабходнага для таго, каб насельніцтва краіны не скарачалася, які звычайна вызначаецца як 2,1, у Польшчы складае 1, 068.
А што прадпрымаюць улады? – спытаеце вы. А Сенат… прыняў закон аб статусе самага блізкага чалавека ў адносінах і пагадненне аб сумесным пражыванні, па якім сям’ёй у Польшчы будзе лічыцца сям’я, якая складаецца з двух чалавек, незалежна ад полу і сэксуальнай арыентацыі. Як кажуць: “тое, што доктар прапісаў!” У краіне, якая адчувае недахоп нараджальнасці, менавіта такога закона і не хапала. І гэта ў дзяржаве, якая заўсёды была аплотам каталіцызму і захавальніцай сямейных каштоўнасцяў. Калі ласка ў Еўра саюз, яснавяльможныя паны, у так званы “аплот правоў чалавека і дэмакратыі”, які хутчэй з’яўляецца суполкай, якая навязвае і працісквае сілавымі метадамі, у тым ліку і эканамічным уздзеяннем, “свае” законы, якія павінны выконваць усе.
Так і атрымалася ў Польшчы з законам аб аднаполых шлюбах – і не хацелі, а мусілі ўвесці. Вось такая “еўрадэмакратыя”!
Надзея СІГАЙ.






Оставить комментарий