Па інфармацыі ўстановы аховы здароўя “Петрыкаўская цэнтральная раённая бальніца”, з 30 сакавіка па 10 красавіка на тэрыторыі УАЗ “Петрыкаўская ЦРБ” будзе працаваць перасовачны мамаграфічны комплекс “Мамаэкспрэс”.
Правядзенне даследавання праводзіцца строга па папярэднім запісе ў рэгістратуры паліклінікі або па нумарах тэлефона: 8-02350-2-30-31, 8-02350-2-29-23.
Жанчыны ва ўзросце 49-58 гадоў (1977 – 1968 год нараджэння) будуць прымацца па папярэднім запісе без накіравання з арганізацыі аховы здароўя.
Астатнія катэгорыі жанчын могуць атрымаць накіраванне пасля агляду ўрачом акушэр-гінеколагам (пры наяўнасці паказанняў).
Час працы з 09.30 – 13.00
Пры сабе мець пашпарт, накіраванне*
* акрамя жанчын ва ўзросце 49-58 гадоў (1977 – 1968 год нараджэння).
Галіна КАЗАК.






Оставить комментарий