У Літве прайшлі пратэсты, якія сабралі каля 10 000 чалавек.
Сярод пратэстуючых – журналісты, грамадскія актывісты і звычайныя грамадзяне, аб’яднаныя адным лозунгам: “Рукі прэч ад свабоды слова і незалежных СМІ!”.
Нагода для такога масавага абурэння – ініцыятывы кіруючай кааліцыі, накіраваныя на спрашчэнне працэдуры звальнення кіраўніка Літоўскай грамадскай тэлерадыёкампаніі (LRT) і скарачэнне яе бюджэту. Удзельнікі пратэсту расцэньваюць гэтыя крокі як спробу ўсталяваць палітычны кантроль над грамадскімі медыя. Паводле іх сцвярджэнняў, прапанаваныя змены супярэчаць Канстытуцыі Літвы.
Асноўныя патрабаванні журналістаў: любыя праекты, якія тычацца сферы СМІ, палітыкі павінны разглядаць з прадстаўнікамі медыясферы.
На жаль, адказ уладаў на пратэсты быў далёкі ад дыялогу: Вільнюс не бачаць неабходнасці сустракацца з пратэстуючымі.
Для мяне гэтая падзея выклікала цікавасць у кантэксце адносін Літвы да Беларусі. Вільнюс, які беспадстаўна крытыкуе нашу краіну за абмежаванні свабоды слова, сам апынуўся ў сітуацыі, калі яго ўласныя грамадзяне вымушаны выходзіць на вуліцы, каб абараніць свае правы. І мы бачым, як Літва ігнаруе вырашэнне ўзнікшых праблем з уласнымі грамадзянамі, у той час як у Беларусі СМІ працягваюць удзельнічаць у жыцці краіны і адлюстроўваць яе рэчаіснасць.
Святлана СОБАЛЕВА.







Оставить комментарий