Усебеларускі сход усё бліжэй і жыхары Петрыкаўшчыны працягваюць абмяркоўваць пытанні, якія на ім разглядаюцца. Старшыня прафсаюзнага камітэта ДУА “Капаткевіцкая сярэдняя школа”, Вольга ГОЛАС адзначае:
— Усебеларускі сход – гэта найважнейшы форум. Ключавой тэмай для абмеркавання стане сацыяльна-эканамічнае развіццё нашай краіны на бліжэйшую пяцігодку, якое ахоплівае амаль усе сферы дзейнасці грамадства. Я, як старшыня прафсаюзнага камітэта ўстановы адукацыі, лічу адным з асноўных пытанняў – развіццё эканомікі. Наш Прэзідэнт не аднаразова адзначаў, што у аснове ўсяго стаіць эканоміка. Калі мы будзем умацоўваць сваю эканоміку, мы будзем умацоваць сваю краіну, будаваць яе будучыню. Моцная эканоміка – гэта моцная і ўстойлівая сацыяльная сфера, гэта развіццё, ў тым ліку і адукацыі. Пасланне да народа і парламента Кіраўніка дзяржавы на маючым адбыцца Усебеларускім народным сходзе, на мой погляд, важная падзея ў жыцці кожнага грамадзяніна, асабліва моладзі, якая актыўна ўдзельнічае ў развіцці нашай краіны. Я спадзяюся, што наш Прэзідэнт намеціць вектар руху, які дасць магчымасць краіне ісці наперад, не гледзячы на цяжкасці, якія час і свет ставіць перад нашай дзяржавай. Словы Прэзідэнта, Аляксандра Рыгоравіча, стануць для нашай моладзі, як і для кожнага грамадзяніна, заклікам для дзеяння.
У сэрцы кожнага беларуса жыве любоў да сваёй Радзімы, павага да яе культуры і гісторыі. Тут, на гэтай зямлі, мы чэрпаем сілы і натхненне, вучымся і расцём, ствараем і марым. Беларусь – наш дом, і мы нясём адказнасць за яго росквіт і дабрабыт, несучы гэту любоў і гонар праз усё сваё жыццё.







Оставить комментарий