У рэдакцыю раённай газеты звярнуліся жыхары спальнага мікрараёна горада Петрыкава.
Праблема лакальная, але вострая: пешаходныя і тратуарныя сцежкі зарастаюць травой. Бур’ян ужо актыўна прабіваецца скрозь стыкі пліткі і асфальту, запаланяючы пешаходную зону. У спальным квартале хочацца бачыць утульнасць і парадак, а не запусценне, справядліва пазначаюць землякі.
Мы ў сваю чаргу звяртаем увагу адміністрацыі райжылкамгасу на вуліцу Каралёва. Спадзяемся, што кіраўніцтва аператыўна накіруе ў мікрараён работнікаў, якія вернуць пешаходным дарожкам належны выгляд. Рэдакцыя трымае пытанне на кантролі.
В.МІКАЛАЕВА, фота аўтара.








Оставить комментарий