На варце жаночага здароўя

0
369

З 13 па 31 ліпеня на тэрыторыі ўстановы аховы здароўя “Петрыкаўская цэнтральная раённая бальніца” будзе працаваць перасоўны мамаграфічны комплекс “Мамаэкспрэс”.

Па інфармацыі ўстановы аховы здароўя, абследаванне праводзіцца строга па папярэднім запісе ў рэгістратуры паліклінікі УАЗ “Петрыкаўская ЦРБ” або па нумарах тэлефона: 8-02350-2-30-31, 8-02350-2-29-23.

Жанчыны ва ўзросце 49-58 гадоў (1977 – 1968 год нараджэння) будуць прымацца па папярэднім запісе без накіравання з арганізацыі аховы здароўя.

Астатнія катэгорыі жанчын могуць атрымаць накіраванне пасля агляду ўрачом акушэрам-гінеколагам (пры наяўнасці паказанняў!).

Час працы перасоўнага мамаграфічнага комплексу “Мамаэкспрэс”: з 9 да 13 гадзін.

Пры сабе мець пашпарт, накіраванне*.
* акрамя жанчын ва ўзросце 49-58 гадоў (1977 — 1968 год нараджэння).

Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о