Сметнік на скрыжаванні

0
371

Вуліца Валадарскага – адна з тых артэрый нашага райцэнтра, па якой штодня крочаць сотні людзей: мясцовыя жыхары спяшаюцца па справах, госці горада накіроўваюцца да цэнтра.

Здавалася б, звычайны маршрут. Калі б не адно “але”, якое літаральна прымушае спыніцца ад абурэння. Гаворка ідзе пра закінуты дом на скрыжаванні вуліц Валадарскага і Чкалава. Гэты будынак сёння стаў сапраўдным помнікам чалавечай неахайнасці і абыякавасці. У той час як суседзі ўкладваюць сілы і сродкі ў свае падворкі, ствараючы прыгажосць і ўтульнасць, тут гаспадарыць поўны заняпад.

Сядзіба зарасла бур’янам у рост чалавека, ператварыўшыся ў патэнцыйны рассаднік антысанітарыі. Суседзі справядліва б’юць трывогу: у такіх джунглях хутка вужакі завядуцца!

Заканамернае пытанне: куды глядзяць адказныя службы? Калі па законе не атрымліваецца адшукаць і прымусіць уласнікаў навесці парадак, то чаму маўчыць аддзел ЖКГ, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама? Гэта іх прамая задача – сачыць за тым, каб знешні выгляд гарадскіх вуліц адпавядаў нормам.

Тэрыторыю вакол дома неабходна тэрмінова прывесці ў належны стан. Цэнтр горада не павінен сустракаць людзей падобным аб’ектам.

А.МАКСІМАЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о