Эканомія “па-літоўску”

0
39

Прэм’ер-міністр Літвы Інга Ругінэне парушыла закон і скарыстала сваім службовым становішчам – такі вердыкт вынесла Галоўная камісія па этыцы.

Зразумела, што сама прадстаўнік улады так не лічыць, а сцвярджае, што дзейнічала згодна пратаколу.

У чым жа сутнасць пытання? Нагадаем. Прэм’ер-міністр спачатку на зімовыя алімпійскія гульні паехала разам са сваім мужам, дарэчы бізнесменам і ўладальнікам уласных фірмаў “Ekonota” і “Magnio forma”, за кошт дзяржавы – ні жонку ні мужа гэта не засмуціла! А другім разам у Ватыкан на сустрэчу з Папам Рымскім за кошт дзяржавы паехала ўжо ўся сям’я. А чаму б і не – раз першы раз сышоў, сыдзе і другі, а падаткаплацельшчыкі папругі падцягнуць і аплацяць!

Што гэта? Прапаганда сямейных каштоўнасцей ці наўпрост карыстанне сваёй пасадай: сама падабрала склад дэлегацыі, сама падпісала адпаведныя дакументы – справа, як кажуць “шытая белымі ніткамі”.

Камісія па службовай этыцы палічыла гэта, па меншай меры, парушэнням Законам аб узгадненні грамадскіх і прыватных інтарэсаў.
Затое прэм’ер-міністр сэканоміла дзяржаўныя грошы, вярнуўшыся назад с сям’ёй на ваенным самалёце. “Адказнае планаванне прэм’ер-міністра дазволіла зэканоміць дзяржаўныя сродкі”, – гаворыцца ў каментарыі.

Што за малайчына: спачатку растранжырыла, а потым так прыгожа, праз ваеннае ведамства “сэканоміла”.
Як мы бачым, карупцыю і карыстанне службовымі магчымасцямі літоўскія ўлады нават не стараюцца прыкрываць ад шырокай публікі: “мы самі сабе закон, можам сабе дазволіць!”

Надзея СІГАЙ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о