Па ініцыятыве раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі ў сярэдняй школе №1 горада Петрыкава прайшла дыялогавая пляцоўка “Код стварэння: ад ідэй Леніна да сучаснага лідарства”.
Спікерамі выступілі старшыня Петрыкаў-скай раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі Алена Касцюк і першы сакратар Петрыкаўскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспублі-канскі саюз моладзі” Дар’я Герасіменка.
У час мерапрыемства васьмікласнікі зазірнулі ў мінулае краіны і паўдзельнічалі ў інтэрактыўнай віктарыне, прысвечанай жыццю і дзейнасці правадыра Сусветнай рэвалюцыі. Алена Касцюк паведаміла пра вядомыя факты з жыцця Уладзіміра Леніна і развеяла сучасныя міфы пра правадыра. Асаблівую ўвагу звярнула на лідарскія якасці Уладзіміра Ільіча, на тое, якія магчымасці для простага народа адчыніла Акцябрская рэвалюцыя.
Камуністычны лідар Петрыкава расказала пра сваё акцябрацкае і піянерскае дзяцінства, пра патрыятычныя і грамадзянскія прынцыпы. Супынілася Алена Аляксандраўна і на сваіх поглядах, якія прывялі яе ў Камуністычную партыю Беларусі.
Дар’я Герасіменка расказала моладзі аб якасцях, якімі павінен валодаць лідар, што трэба рабіць, каб павесці за сабой іншых. Таксама першы сакратар паведаміла, якая праца праводзіцца БРСМ і дзе юныя грама-дзяне Петрыкаўшчыны могуць рэалізаваць сябе, паказаць свае здольнасці і з цікавасцю правесці час. Расказала пра ўдзел у студ-атрадах, экалагічных і патрыятычных акцыях, адукацыйных і валанцёрскіх ініцыятывах.
Спікеры адказалі на пытанні моладзі, абмеркавалі пытанне: наколькі ў наш час актуальныя лозунгі, якія прапанаваў стагоддзе назад Уладзімір Ленін.
Юныя ўдзельнікі мерапрыемства паспрабавалі намаляваць свае праекты будучага нашага цудоўнага горада Петрыкава. Дзявоцкая і хлапечая каманды разважалі пра ўтульныя ўмовы жыцця, аэрадром і месцы адпачынку, сродкі перамяшчэння і экалогію у 2050 годзе.
Дыялог атрымаўся цікавым і займальным.
Напрыканцы мерапрыемства Алена Касцюк пажадала моладзі поспехаў, быць актыўнымі і ініцыатыўнымі. Акрамя таго яна звярнула ўвагу прысутных, што паміж Камуністычнай арганізацыяй Беларусі і БРСМ было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве, накіраванае на аб’яднанне намаганняў у рабоце з моладдзю.
– Агульнымі намаганнямімы зробім нашу краіну квітнеючай і моцнай, – падагульніла лідар раённых камуністаў.
Надзея СІГАЙ, фота аўтара.






Оставить комментарий