23 ліпеня моладзь Петрыкаўскага рудаўпраўлення сабралася разам, каб праверыць свае веды ў займальным і пазнавальным інтэлектуальным спаборніцтве – квізе “КАЛІЙ QUIZ”.
На працягу трох гадзін за званне лепшых змагаліся 7 каманд. Хуткасць мыслення і ўменне працаваць у камандзе спатрэбіліся ўдзельнікам на ўсіх этапах гульні, якія ўключалі 53 складаныя і цікавыя пытанні.
Атмасфера ў зале была напоўнена духам сяброўскага саперніцтва, сумленнай барацьбы і яркіх эмоцый. Кожны раўнд прыносіў новыя выклікі, а кожны правільны адказ суправаджаўся радаснымі воклічамі падтрымкі.
Па выніках напружанага змагання месцы на п’едэстале размеркаваліся наступным чынам: 1-е месца заняла каманда сільвінітава-абагачальнай фабрыкі; 2-е месца ў каманды ўпраўлення чыгуначных перавозак; 3-е месца ў каманды аддзела тэхнічнага кантролю.
Віншуем пераможцаў і ўсіх удзельнікаў! Такія мерапрыемствы не толькі дапамагаюць праверыць свае інтэлектуальныя здольнасці, але і выдатна аб’ядноўваюць калектыў, зараджаючы энергіяй для новых працоўных дасягненняў.
Марыя ТАМКО.







Оставить комментарий