Праблема неналежнага ўтрымання тэрыторыі ААТ “Курыцічы” ўжо прыцягвала ўвагу грамадскасці і асвятлялася на старонках раённай газеты: агучвалася пытанне аб наяўнасці вялікай адтуліны ў агароджы для выгулу жывёлы ў аграгарадку Бабунічы.
На жаль, урок, які павінен быў быць засвоены, не пайшоў на карысць. Практычна на тым жа месцы, дзе раней была праблема, зараз адсутнічае цэлы пралёт агароджы.
Гэта сітуацыя выклікае сур’ёзныя пытанні адносна бяспекі жывёлы і аховы тэрыторыі гаспадаркі. Акрамя таго, сітуацыя стварае ўмовы для несанкцыянаванага доступу на тэрыторыю сельгаспрадпрыемства, што ў сваю чаргу можа пацягнуць за сабой непажаданыя інцыдэнты.
Просім кіраўніцтва гаспадаркі звярнуць увагу на дадзены недахоп і прыняць меры аднаўленні агароджы.
Добрае ўтрыманне жывёлы, належны стан тэрыторыі – гэта адказная справа, якая патрабуе пастаяннай увагі і клопату.
Антаніна Смірнова,
фота аўтара.






Оставить комментарий