На варце бяспекі і дзіцячых усмешак

0
226

На варце бяспекі і дзіцячых усмешакЛета – гэта час для адпачынку, новых сяброў і, безумоўна, актыўнага руху. Каб канікулы нашых дзяцей праходзілі не толькі весела, але і з карысцю для здароўя, актывісткі раённай арганізацыі “Беларускі саюз жанчын” зноў адправіліся ў дарогу з прыемнай і вельмі важнай місіяй.

На варце бяспекі і дзіцячых усмешакНа гэты раз гасцінная сцежка прывяла жаночы дэсант у Камаровіцкую і Бабуніцкую сярэднія школы, дзе зараз працуюць летняя аздараўленчая пляцоўка і кругласутачны перасоўны турыстычны лагер.

На варце бяспекі і дзіцячых усмешакСустрэча атрымалася надзвычай цёплай і душэўнай. Гасцінцы, якія прывезлі жанчыны, выклікалі ў дзяцей сапраўднае захапленне. Для выхаванцаў лагераў актывісткі падрыхтавалі разнастайны спартыўны інвентар для актыўнага баўлення вольнага часу.
Аднак клопат – гэта не толькі падарункі, але і бяспека.У разгар канікулаў гэтая тэма набывае асаблівую актуальнасць. Намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Вольга Усціновіч-Насека правяла з хлопчыкамі і дзяўчынкамі змястоўны і вельмі жывы дыялог, падчас якога нагадала дзецям важныя правілы паводзін на вадаёмах, у побыце, правілы пажарнай бяспекі і дарожнага руху.

На варце бяспекі і дзіцячых усмешакДзеці не проста слухалі, але і самі актыўна адказвалі на пытанні, разбіралі розныя жыццёвыя сітуацыі.

На варце бяспекі і дзіцячых усмешакГэты дзень падарыў усім удзельнікам сустрэчы шмат шчырых эмоцый. Нашы жанчыны ў чарговы раз даказалі: яны заўсёды стаяць на варце шчаслівага, актыўнага і бяспечнага дзяцінства!

На варце бяспекі і дзіцячых усмешак На варце бяспекі і дзіцячых усмешак На варце бяспекі і дзіцячых усмешак На варце бяспекі і дзіцячых усмешак

Галіна КАЗАК.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о