У раённым Доме культуры прайшла традыцыйная жнівеньская канферэнцыя педагагічных работнікаў Петрыкаўшчыны.

Перад пачаткам афіцыйнай часткі ўдзельнікі канферэнцыі змаглі азнаёміцца з дасягненнямі сістэмы адукацыі раёна, наведаўшы выставы, інтэрактыўныя пляцоўкі падрыхтаваныя ўстановамі адукацыі.
У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел старшыня Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта Яўгеній Шкробат, старшыня раённага Савета дэпутатаў Віталій Пілер, намеснік пракурора Петрыкаўскага раёна Алег Мінаў, прадстаўнікі шэфствуючых арганізацый, кіраўнікі ўстаноў адукацыі і педагогі. Ганаровым госцем мерапрыемства стаў начальнік вучэбна-метадычнага аддзела інфармацыйных тэхналогій і выдавецкай дзейнасці ДУА ”Гомельскі абласны інстытут развіцця адукацыі” Вячаслаў Кацуба.
Адкрыў урачыстасць Яўгеній Шкробат, павіншаваўшы педагагіч-ную грамадскасць з пачаткам новага навучальнага года.
– Менавіта вы фарміруеце будучыню нашай краіны, выхоўваючы адукаванае, свядомае і патрыятычнае пакаленне, – падкрэсліў старшыня райвыканкама.
Пад гучныя апладысменты педагогаў кіраўнік раёна ўручыў настаўніку гімназіі горада Петрыкава Галіне Туравец Пасведчанне аб прысуджэнні ўзнагароджання “За ўклад у падрыхтоўку здольнай моладзі” трэцяй ступені Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў.
Са словамі віншаванняў і пажаданнямі поспехаў да педагогаў звярнуліся Віталій Пілер і Вячаслаў Кацуба. За высокі прафесіяналізм і значны ўклад у навучанне і выхаванне падрастаючага пакалення Граматамі Галоўнага ўпраўлення адукацыі Гомельскага аблвыканкама былі адзначаны Юлія Вашкова – Петрыкаўскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, Надзея Голік – Брынёўская сярэдняя школа і Крысціна Рубіна – гарадская гімназія (на фота).
Перад прысутнымі выступіла начальнік аддзела адукацыі Петрыкаўскага райвыканкама Людміла Жукавец, акрэсліўшы прыярытэты, на якіх будзе сканцэнтравана ўвага педагогаў у новым навучальным годзе.
Па выніках 2025/2026 навучальнага года ў раёне прайшоў конкурс на лепшую арганізацыю работы ўстаноў агульнай сярэдняй, дашкольнай і дадатковай адукацыі. На канферэнцыі пераможцы атрымалі заслужаныя ўзнагароды. Пераходныя Кубкі атрымалі: гімназіі горада Петрыкава – дырэктар Людміла Хільман, Мышанская сярэдняй школа – дырэктар Ганна Шэвель, дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці – загадчык Алена Панамарэнка, Навасёлкаўскі дзіцячаму саду – загадчык Іна Макарэцкая, Петрыкаўскі раённы цэнтру творчасці дзяцей і моладзі – дырэктар Надзея Слабадзянюк.
Таксама, у час канферэнцыі за плённую працу, дасягнутыя поспехі ў навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення Ганаровыя граматы Петрыкаўскага раённага Савета дэпутатаў, аддзела адукацыі Петрыкаўскага райвыканкама і райкама прафсаюза Петрыкаўскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнкаў адукацыі і навукі атрымалі лепшыя педагогі ўстаноў адукацыі. Гімназія горада петрыкава па праву стала пераможцам 39-й раённай спартакіяды школьнікаў, паказаўшы выдатную падрыхтоўку і імкненне да перамогі.
За плённае супрацоўніцтва з установамі адукацыі раёна Па-дзякай быў адзначаны Аляксандр Герасіменка, дырэктар філіяла “Капаткевіцкая ПМК-67” РУП “Калінкавічыводбуд”.
Асаблівая ўвага на мерапрыемстве была нададзена тым, хто толькі пачынае свой прафесійны шлях. Па добрай традыцыі, ад райкама прафсаюза былі ўручаны памятныя сувеніры маладым спецыялістам. Гэты жэст стаў сімвалам падтрымкі і клопату пра тых, хто прыйшоў у педагогіку па закліку сэрца.

Святлана СОБАЛЕВА.
Фота Галіны КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о