Урачыстая лінейка ў Курыціцкай сярэдняй школе прайшла ў цёплай і святочнай атмасферы, а ганаровым госцем мерапрыемства стаў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Дзягцяр. Аляксандр Фёдаравіч павіншаваў вучняў, педагогаў і бацькоў з пачаткам новага навучальнага года. Прадстаўнік улады падкрэсліў, што ўстанова адукацыі – гэта не толькі месца атрымання ведаў, але і сапраўдная школа жыцця, дзе фарміруецца асоба, выхоўваецца патрыятызм і любоў да роднай зямлі. У час святочнай лінейкі прадстаўнік улады ўручыў ранец вучню 7-га класа, падрыхтаваны раённым аддзяленнем Гомельскай вобласці Беларускай партыі «Белая Русь». Такія падарункі на Петрыкаўшчыне сталі сімвалічным жэстам падтрымкі і клопату пра падрастаючае пакаленне.







Оставить комментарий