Петрыкаўскія эколагі – пра ўтылізацыю арганічных адходаў

0
12

Рэдакцыя газеты працягвае знаёміць з адказамі спецыялістаў на пытанні, якія хвалююць грамадзян.

– Як не атрымаць штраф у 30 БВ за траву ў кантэйнеры?


Алег Багамазаў, галоўны спецыяліст Петрыкаўскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя:
– Кампаставанне арганічных адходаў – самы экалагічны спосаб утылізацыі, які ператварае адходы ў каштоўнае ўгнаенне. Усе арганічныя адходы можна падзяліць на дзве асноўныя катэгорыі: харчовыя адходы (рэшткі ежы, абчысткі, сапсаваныя гародніна, садавіна, ягады) і раслінныя адходы (апалае лісце, сарваная або скошаная трава, абрэзкі галін, кустоў). Кампаставанне дазваляе эфектыўна і экалагічна ўтылізаваць адходы, ператвараць арганіку ў каштоўнае ўгнаенне, паляпшаць структуру глебы і павышаць яе ўрадлівасць, значна змяншаць аб’ём бытавых адходаў.
Уладальнікі зямельных участкаў павінны кампаставаць адходы расліннасці на сваім участку або вывозіць іх у рамках асобнай паслугі. Для гэтага неабходна заключыць дагавор з юрыдычнымі асобамі, якія прадастаўляюць жыллёва-камунальныя паслугі, або з арганізацыямі, якія аказваюць паслугі па абыходжанні з камунальнымі адходамі.
Выкідваць раслінныя адходы ў кантэйнеры для другасных рэсурсаў і размяшчаць іх на прылеглай тэрыторыі да кантэйнерных пляцовак забаронена!

За парушэнне патраба-ванняў заканадаўства прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па частцы 3 артыкула 16.44 КоАП Рэспублікі Беларусь у выглядзе штрафу на фізічную асобу да 30 базавых велічынь.


Запісала Марыя ТАМКО.

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные