Металічны рытм

0
540

Металургічная галіна – адна са складаючых эканомікі і залог стабільнай працы нашай цяжкай прамысловасці. Першае са звёнаў у ланцужку дадзенай галіны – прадпрыемствы збору другаснай сыравіны чорных металаў. На Петрыкаўшчыне пачатак гэтаму напрамку дало стварэнне ў 1958 годзе ў Муляраўцы першай пляцоўкі па збору металалому. З цягам часу яна вырасла ў сучаснае падраздзяленне па нарыхтоўцы і перапрацоўцы чорных металаў у рэгіёне – Муляраўскі цэх УП “Гомельдругчормет”, якое і наведалі карэспандэнты “ПН”.

Металічны рытмЦэх абслугоўвае тэрыторыю Петрыкаўскага і Жыткавіцкага раёнаў. Матэрыяльна-тэхнічная база прадстаўлена 5-ці аўтамабілямі, 1-ым перагружацелем, прэсам, кранам і 2-ма трактарамі. Металічны лом прывозяць на тэрыторыю прадпрыемства і пачынаецца непасрэдна працэс перапрацоўкі. Ён уключае пераборку, а далей газавую рэзку металу, якая праводзіцца ўручную рэзчыкам. Затым метал загружаецца ў прэс і прэсуецца. Металічныя “кубы” загружаюцца ў чыгуначныя вагоны і накіроўваюцца на ААТ “Беларускі металургічны завод”, чыгуначны лом едзе на ААТ “Гомельскі ліцейны завод “Цэнтраліт”.

Металічны рытм
Мікалай Дамасевіч працягнуў справу бацькі

У Муляраўскім цэху працуе зладжаны калектыў з 19-ці чалавек. Начальнік цэха, Мікалай Галеня адзначыў:

– У месяц мы адгружаем ад 800 да 1000 тон лому, у год болей за 10 тысяч тон ідзе на прадпрыемствы. Тут няма выпадковых людзей – супрацоўнікі працуюць тут па дзесяць і болей гадоў. Кожны – прафесіянал. Так, Васілій Абібак, неаднаразовы ўдзельнік і пераможца абласных і рэспубліканскіх конкурсаў прафесійнага майстэрства. Ёсць у цэху і свае “чарметаўскія” дынастыі. Напрыклад, Мікалай Дамасевіч працягнуў справу свайго бацькі, Івана Фёдаравіча.

Мікалай Іванавіч увіхаўся ля машыны і з задавальненнем адказаў на нашыя пытанні. Мужчына родам з горада Петрыкава, дзе і жыве па наш час – вось такая адданасць родным мясцінам. Правы вадзіцеля атрымаў падчас навучання ў школе ў вучэбна-вытворчым камбінаце – і гэта вырашыла яго прафесійны шлях. Пасля службы ў войску ён ўладкаваўся на працу вадзіцелем у спажывецкім таварыстве. А 20 гадоў назад прыйшоў працаваць у Муляраўскі цэх УП “Гомельдругчормет”, дзе змяніў свайго бацьку за рулём магутнага МАЗа. І з таго часу нязменна працуе тут на тым жа верным “жалезным кані”. Як кажуць лепшая рэклама беларускаму аўтапраму – 20-ці гадовы прабег, але тэхніка працуе як гадзіннік. Зразумела, што і заслуга вадзіцеля тут не малая. А між тым, аўтамабіль не прастойвае – у дзень машына праязджае больш за 250 кіламетраў.

Металічны рытм– Асноўная мая работа на прадпрыемстве – пагрузка і вываз лома. Маршруты бываюць розныя: і па раёну і па вобласці. Забіраем метал у прадпрыемстваў, фізічных асоб. Калі вага перавышае 1 тону, то гэта адбываецца на бясплатнай аснове. Работа падабаецца, а машына не падводзіць, – дзеліцца Мікалай Фёдаравіч. – Прыкладна 85% работы прадпрыемства ляжыць на плячах МАЗаў, і ад кожнага вадзіцеля залежыць вынік работы.

Праца ў цэху ішла сваім чарадом: весела бліскацелі зайчыкі з-пад інструмента рэзчыка, лом займаў сваё месца ў прэсе, а МАЗы выпраўляліся за другаснай сыравінай у рэйс – складвалася адчуванне надзейнасці.

Зусім хутка сваё прафесійнае свята адзначаць металургі – і прадстаўнікі Муляраўскага цэху УП “Гомельдругчормет” сярод тых, хто ўносіць свой уклад у развіццё галіны.

Надзея СІГАЙ,
фота Марыі ТАМКО.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о