Лічбавыя сэрвісы і чалавечы падыход

0
347

Падаткі – фінансавы падмурак любой дзяржавы, на якім трымаецца эканамічны і сацыяльны дабрабыт грамадства. І, хоць падатковая служба Рэспублікі Беларусь адносна маладая – шлях пачаўся ў 1990 годзе, але яе ролю ў справе развіцця і фарміравання дабрабыту нашай краіны, як незалежнай дзяржавы, нельга пераацаніць. Сёння ў сістэме Міністэрства па падатках і зборах працуюць тысячы спецыялістаў, якія забяспечваюць стабільнае папаўненне бюджэта краіны.

Лічбавыя сэрвісы і чалавечы падыходУ нашым раёне гэта функцыя ляжыць на плячах супрацоўнікаў упраўлення па працы з плацельшчыкамі па Петрыкаўскім раёне інспекцыі МПС па Калінкавіцкім раёне. Узначальвае ўпраўленне Марына Асташова, якая працуе ў падатковых органах з 1997 года. Марына Паўлаўна прайшла шлях ад звычайнага інспектара да кіраўніка. Дзякуючы гэтаму, яна добра разумее працэс і можа аказаць дзейсную дапамогу і словам і справай сваім супрацоўнікам.

– Упраўленне ажыццяўляе падатковы ўлік юрыдычных і фізічных асоб Петрыкаўскага раёна, кансультаванне плацельшчыкаў па пытаннях падаткаабкладання, адказвае на звароты ўстаноў і арганізацый, праводзіць урокі фінансавай граматнасці ў школах раёна. Калектыў упраўлення невялікі, усяго 6 чалавек. Але гэта сапраўдная каманда, дзе кожны ўсім сэрцам хварэе за вынік працы. Мае калегі вызначаюцца ветлівасцю, карэктнасцю, тактычнасцю і цярплівасцю, памножанымі на веданне сваёй справы і прафесіяналізм. Асабіста і па тэлефоне грамадзян заўсёды гатовы выслухаць, параіць, растлумачыць парадак налічэння і выплаты тых ці іншых падаткаў, – падзялілася кіраўнік упраўлення. – За трыццаць гадоў маёй працы падатковае заканадаўства не аднаразова змянялася.

Лічбавыя сэрвісы і чалавечы падыходГэта патрабавала заўсёды трымаць руку на пульсе заканатворчага працэсу, каб своечасова даводзіць да плацельшчыкаў актуальныя патрабаванні. Падатковая служба ідзе ў нагу з часам: мы працуем на сучаснай тэхніцы, выкарыстоўваем розныя інфармацыйныя сістэмы. Вектар зносін з плацельшчыкамі таксама перайшоў на дыстанцыйны ўзровень – сродкамі электронных сэрвісаў ці праз “Асабісты кабінет”.

Лічбавыя сэрвісы і чалавечы падыходСтаноўчым знакам можна лічыць той факт, што моладзь, трапіўшы ва ўпраўленне, застаецца тут і пасля заканчэння абавязковай адпрацоўкі. Менавіта такім маладым спецыялістам прыйшла ў арганізацыю ў 2019 годзе Кацярына Пражнікава. Дзяўчына скончыла УА”Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт”, атрымаўшы спецыяльнасць “Бухгалтарскі ўлік. Аналіз і аўдыт”.

Лічбавыя сэрвісы і чалавечы падыход– Калі я трапіла на працу ў падатковую інспекцыю, то нават не чакала, што мяне сустрэнуць з такім цяплом і разуменнем. Старэйшыя калегі сталі для мяне настаўнікамі, за што я хачу сказаць ім вялікі дзякуй. Першы час, канечне, было не проста: падатковая сістэма навічку здаецца складаным механізмам, які працуе па сваім, не зусім зразумелым законам, але ў ім кожная дэталь вельмі важная.

Лічбавыя сэрвісы і чалавечы падыходКалегі перадавалі мне свой неацэнны вопыт, знаёмілі с асаблівасцямі, працы як з людзьмі, так і з дакументамі. Кожная падказка, кожнае тлумачэнне былі як новая цаглінка ў падмурак майго станаўлення як работніка падатковых органаў. І справа не толькі ў нейкіх асаблівых прафесійных тонкасцях, якія мне адкрылі. Галоўнае, чаму мяне навучылі калегі, гэта адносіны да справы – сумленныя справядлівыя, с душой. Зараз я працую вядучым рэферэнтам і я вельмі рада, што свой прафесійны шлях я пачала ва ўпраўленні па працы з плацельшчыкамі па Петрыкаўскім раёне, – падзялілася спецыяліст.

Лічбавыя сэрвісы і чалавечы падыходНевялікі, згуртаваны калектыў упраўлення па працы з плацельшчыкамі па Петрыкаўскім раёне з’яўляецца неад’емным звяном моцнага ланцужка пад назвай Міністэрства па падатках і зборах, які трывала звязвае эканоміку і сацыяльную сферу і служыць асновай для фінансавання сацыяльных праграм, медыцыны, адукацыі, інфраструктуры і абароны.

Надзея СІГАЙ,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о