“МАК”: барацьба з наркотыкамі расліннага паходжання

0
93

“МАК”: барацьба з наркотыкамі расліннага паходжання

Штогод, з 1 чэрвеня па 15 верасня, на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь праводзіцца спецыяльная праграма “Мак”.

Гэта комплексная ініцыятыва накіравана на супрацьдзеянне распаўсюджванню наркатычных сродкаў расліннага паходжання, гарантаванне бяспекі грамадзян і прафілактыку наркаманіі, асабліва сярод моладзі.

Асноўныя задачы праграмы
Мэта праграмы – выяўленне і ліквідацыя фактараў, якія спрыяюць распаўсюджванню наркотыкаў расліннага паходжання. Адным з ключавых напрамкаў з’яўляецца актыўны пошук і знішчэнне дзікарослых і спецыяльна высаджаных нарказмяшчальных раслін, такіх як опіўмны і алейны мак, а таксама каноплі.

Барацьба са злачыннымі групамі
Праграма нацэлена на выяўленне і спыненне дзейнасці арганізаваных злачынных груп, якія займаюцца збытам і перавозкай наркотыкаў расліннага паходжання.

Прапаганда здаровага ладу жыцця
Асаблівая ўвага надаецца працы з моладдзю. Супрацоўнікі органаў унутраных спраў на пастаяннай аснове праводзяць комплекс прафілактычных і аператыўных мерапрыемстваў. Іх галоўная мэта – не дапусціць уцягвання грамадзян, у тым ліку непаўналетніх і моладзі, у немедыцынскае спажыванне наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх аналагаў.
Часта незаконнаму набыццю і ўжывання марыхуаны, якую некаторыя ўспрымаюць як “бясплатны” і “даступны” наркатычны сродак, спрыяе яе вырастанне на агульнадаступных і неахоўных участках. Палі, агароды, лясныя масівы і нават звалкі могуць стаць месцам росту небяспечных раслін, што робіць іх даступнымі для грамадзян.

Прававыя наступствы
Важна памятаць, што згодна з артыкулам 17.1 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, незаконны пасеў і вырошчванне раслін, грыбоў, якія змяшчаюць наркатычныя сродкі або псіхатропныя рэчывы, без мэты іх збыту, вырабу і іншага атрымання наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, прыводзяць да штрафу ў памеры да дваццаці базавых велічынь.

Статыстыка і рэальныя прыклады
Так, на тэрыторыі Петрыкаўскага раёна ў 2025 годзе быў выяўлены 21 факт росту дзікарослых нарказмяшчальных раслін. У адным выпадку, грамадзянін быў вызвалены ад адміністрацыйнай адказнасці з вынясеннем папярэджання па артыкуле 17.1 КоАП РБ. Акрамя таго, у 2025 годзе супрацоўнікі АУС Петрыкаўскага раёна выявілі адно злачынства, прадугледжанае часткай1 артыкуле 328 КК РБ, за незаконнае захоўванне наркотыкаў расліннага паходжання.
Калі вам стала вядома аб здзейсненым або рыхтуемым злачынстве, аб асобах, якія маюць дачыненне да незаконнага абароту наркатычных сродкаў або псіхатропных рэчываў, аб месцах вытворчасці наркатычных сродкаў, альбо месцах вырошчвання нарказмяшчальных культур, неадкладна інфармуйце супрацоўнікаў АУС Петрыкаўскага райвыканкама па тэлефонах: 8-033-680-50-02, 8-029-608-50-02, або па тэлефоне гарачай лініі “102”.

Марыя ТАМКО,
па інфармацыі РАУС Петрыкаўскага райвыканкама.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о