“Летні марафон” сяброўства

0
33

“Летні марафон” сяброўстваМінулая субота ў культурным жыцці Петрыкаўшчыны прайшла пад знакам творчасці і добрасуседства. На сцэне летняга амфітэатра адбылася яркая падзея – канцэртная праграма “Летні марафон”, якую для жыхароў раёна падрыхтавалі госці з гарадскога пасёлка Акцябрскі.

“Летні марафон” сяброўстваМерапрыемства стала сапраўдным святам мастацтва, якое падарылі гледачам таленавітыя ўдзельнікі народнага ансамбля танца “Весніца” – аднаго з самых яркіх творчых калектываў Акцябрскага раёна. Мастацкім кіраўніком ансамбля з’яўляецца Аляксандр Якаўлевіч Сарнаўскі. На сённяшні дзень у рэпертуары артыстаў мноства танцаў, якія задаволяць самую патрабавальную публіку. Арыенцір танцавальнага калектыву – нацыянальны беларускі фальклор. Аднак на дасягнутым калектыў не спыняецца і асвойвае новыя напрамкі.

“Летні марафон” сяброўства“Летні марафон” сяброўстваПерад петрыкаўчанамі таксама выступілі салісты Цэнтра культурна-дасугавай дзейнасці Акцябрскага раёна Марыя Барысенка, Расціслаў Касцючэнка, Павел Осіпаў.
З першых хвілін артысты захапілі публіку сваёй энергіяй, прафесіяналізмам і шчырасцю. Кожны нумар праграмы быў напоўнены жыццярадаснасцю, а разнастайнасць рэпертуару не пакінула абыякавым ніводнага гледача.

“Летні марафон” сяброўстваАдпаведную атмасферу стварала падтрымка публікі. Менавіта гэты цёплы эмацыйны водгук, шчырыя апладысменты з залы сталі тым самым “палівам”, якое зараджала выканаўцаў на сцэне і рабіла вечар па-сапраўднаму асаблівым і незабыўным.
У заканчэнні творчай праграмы загадчык філіала “Петрыкаўскі раённы Дом культуры”

“Летні марафон” сяброўстваЖанна Адаменка выказала словы падзякі калегам з Акцябрскага раёна.
– “Летні марафон” стаў выдатным прыкладам таго, як творчасць аб’ядноўвае людзей, дорыць станоўчыя эмоцыі і напаўняе будні яркімі фарбамі, – адзначыла Жанна Віктараўна. – Спадзяёмся, што такія сустрэчы стануць добрай традыцыяй.

 

Святлана СОБАЛЕВА, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о