Сёння на базе ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама адбылося пасяджэнне Міжведамаснага савета па правах інвалідаў. Адной з ключавых тэм на парадку дня стала работа Петрыкаўскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва з інвалідамі.
Таксама ў час сустрэчы падымаліся пытанні павышэння даступнасці ўстаноў культуры для людзей з інваліднасцю, прыцягненне жыхароў дадзенай катэгорыі да заняткаў спортам.
Было адзначана, што ўдзел людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў спартыўных, культурных мерапрыемствах спрыяе павышэнню іх самаацэнкі і сацыяльнай актыўнасці.








Оставить комментарий