Лета – час адпачынку ў школах краіны і асаблівай увагі да гульнявых пляцовак.
Зразумела, што і гарачы перыяд для работнікаў камунальных службаў. Але гэта не нагода абыходзіць увагай месцы, дзе дзеці гуляюць.
Завіталі ў двор паміж дамамі нумар 6 па вуліцы Карла Маркса і нумар 2 па вуліцы Розы Люксембург. Там знаходзяцца арэлькі, якія не карыстаюцца ў дзяцей папулярнасцю. А ведаеца чаму? Пластыкавае “крэсла” мае даволі вялікую трэшчыну. На такую арэльку калі сядзеш, то будзе зусім не зручна, а калі яшчэ і пагойдацца захочаш, то толькі драпінамі не абыйдзешся.
Побач арэля ў выглядзе дошкі, каб гушкацца ўдваіх. Да яе таксама пытанне: з аднаго боку пластыкавы стульчык, а з другога боку сядзенне з асобных дошчачак. Цікава: той, хто так “адраматаваў” арэлю, спрабаваў сам ёю пакарыстацца? Пэўна, не. Бо дужа нязручна.
Паважаныя адказныя службы, можа час якасна адрамантаваць арэлі, каб яны служылі на радасць нашым дзецям.
Т.МІХАЛАВА,
фота аўтара.








Оставить комментарий