Калісьці тут была цывілізацыя. Сапраўдная пешаходная дарожка – асфальтаваная ці бетанаваная (за даўнасцю гадоў і слаямі зямлі ўжо і не зразумець), па якой зручна крочылі гараджане.
Сёння гэты маршрут больш нагадвае шлях па лузе ці полі. А між тым, гаворка ідзе не пра глухую ўскраіну, а фактычна пра цэнтр нашага горада. Некалі шырокі тратуар па вуліцы Дзяржынскага, побач з домам №10, за апошнія гады ператварыўся ў вузкую сцежку, на якую настойліва “наступае” трава. Тое, што ў цэнтры горада падобных тратуарных дарожак быць не павінна – аксіёма, якая не патрабуе доказаў. Гэта і пытанне эстэтыкі, і банальная павага да жыхароў. У сувязі з гэтым узнікае толькі адно пытанне да адказных службаў: калі на гэтым участку нарэшце будзе наведзены парадак?
Мы абавязкова прасочым за развіццём падзей і праінфармуем нашых чытачоў, калі сцежка зноў стане нормай гарадскога жыцця, а не прыкладам безгаспадарчасці.
В.МІКАЛАЕВА,
фота аўтара.








Оставить комментарий