З пачатку года Даўгаўпілская бальніца змушана звольніла амаль 50 урачоў і іншых супрацоўнікаў – грамадзян Расіі і Беларусі.
Па патрабаванні новага закона Латвіі “Аб нацыянальнай бяспецы”, грамадзяне Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь не могуць быць працаўладкаваны на аб’ектах “крытычнай інфраструктуры”.
Дарэчы, у Даўгаўпілсе тры чвэрці насельніцтва складаюць грамадзяне Расіі і Беларусі. Усе, хто быў звольнены з бальніцы, як можна меркаваць па каментарыях у сацыяльных сетках, жылі ў Латвіі ці з нараджэння, ці на працягу дзясяткаў гадоў і з’яўляліся пры гэтым добрымі прафесіяналамі, добрасумленна выконвалі свае абавязкі і ніяк не чакалі, што іх прылічаць да “пагрозы нацыянальнай бяспецы”.
Абсурднасць дадзенай сітуацыі абумоўлена яшчэ і тым, што сістэма аховы здароўя Латвіі даўно знаходзіцца ў стане вострага кадравага крызісу. У краіне адчуваецца недахоп тысяч спецыялістаў, асабліва медсясцёр. Сітуацыя з медыцынскімі кадрамі з кожным годам пагаршаецца ўсё мацней, а ўжо зараз латвійскія чэргі ў медыцынскія кабінеты – самыя “доўгія” ў Еўрасаюзе.
Моваю лічбаў пра даступнасць і апера-тыўнасць аказання медыцынскіх паслуг вузкімі спецыялістамі ва ўстановах аховы здароўя Латвіі. Так, прыёму ў рэўматолага трэба чакаць у сярэднім 270 дзён, у гастраэнтэролага – 252 дні, у арытмолага – 150 дзён, у эндакрынолага – 149 дзён.
Да ўсяго іншага, за мінулы год шмат людзей было звольнена з чыгункі, з прадпрыемстваў водаканалаў і ачышчальных збудаванняў. Без перабольшання, Латвія коціцца да эканамічнага краху, які штучна ствараецца самімі латвійскімі ўладамі.
Галіна КАЗАК.






Оставить комментарий