Лесаводы Гомельшчыны падвялі вынікі работы галіны за 2025 год. Для Петрыкаўскага лясгаса мерапрыемства пазначана чарговай знакавай перамогай: цэх дрэваапрацоўкі ўстановы заняў ганаровае трэцяе месца сярод аналагічных вытворчасцей вобласці.

Не проста цэх, а марка якасці

Днямі мы сустрэліся з начальнікам цэха Уладзімірам Бобрыкам, каб павіншаваць з узнагародай і даведацца пра сакрэты поспеху.
Уладзімір Паўлавіч упэўнены, бронза ў абласным рэйтынгу – гэта не проста прэстыжная ўзнагарода, а аб’ектыўны паказчык эфектыўнасці працы.
Па інфармацыі суразмоўцы, петрыкаўскія лесаводы не стаяць на месцы: калектыў знаходзіцца ў пастаянным пошуку новых форм работы, пашырае партфель заказаў і ўкараняе сучасныя падыходы ў кіраванні вытворчасцю. Галоўная мэта – ператварыць кожны кубаметр нарыхтаванага лесу ў якасны запатрабаваны прадукт, які прынясе максімальны прыбытак лясгасу.
– На сённяшні дзень дрэваапрацоўка з’яўляецца стратэгічным вектарам развіцця нашага лясгаса. Стаўка на глыбокую перапрацоўку драўніны дае магчымасць не толькі ствараць прадукцыю з высокай дабаўленай вартасцю, але і забяспечваць фінансавую ўстойлівасць установы, – пазначыў у час сустрэчы Уладзімір Паўлавіч.
Па інфармацыі начальніка цэха, значны ўклад у агульны поспех унесла прадукцыя, якая карыстаецца стабільным попытам як на ўнутраным, так і на знешнім рынках: піламатэрыялы абразныя іглічных парод, паганажныя вырабы, шчапа і домакамплекты.
– Павелічэнне аб’ёмаў менавіта па гэтых пазіцыях дазволіла цэху істотна нарасціць прыбытак. З 2024 года мы вырабляем домакамплекты, бані, летнія домікі.
Сярод краін, спажыўцоў нашай прадукцыі, найбольшыя аб’ёмы заказаў у Азербайджана, Таджыкістана, Расіі і Турцыі.

Не проста цэх, а марка якасці
Не сакрэт, што за кожнай лічбай у справаздачах стаіць праца канкрэтных людзей. Сапраўднымі майстрамі сваёй справы, на якіх раўняецца калектыў цэху дрэваапрацоўкі, з’яўляецца сям’я Чарнагаловых – Сяргей, Людміла і іх сын Аляксандр; станочнікі Уладзімір Сяроў, Дзмітрый Буракевіч, Пётр Дамасевіч, Аляксандр Ланька, Сяргей Жукавец, Надзея Кудравец, Ніна Маскаленка, Аляксей Батан; слесар Аляксандр Кацубінскі, майстры Ала Каржаноўская і Андрэй Іваноў.
Без перабольшання, менавіта іх адданасць прафесіі і адказнасць за агульну справу – галоўны капітал нашага лясгаса, – дадаў суразмоўца.
Уладзімір Бобрык адзначыў, што дасягнуты вынік – гэта далёка не мяжа:
– Безумоўна, калектыў задаволены такой высокай ацэнкай на ўзроўні вобласці. Трэцяе месца – гэта пацверджанне таго, што мы рухаемся ў правільным кірунку, шукаем новыя заказы і падыходы. Аднак спачываць на лаўрах мы не збіраемся. Ужо зараз мы абмяркоўваем планы на 2026 год: у прыярытэце пошук новых рынкаў збыту і павышэнне якасці перапрацоўкі. Наша задача – спрацаваць яшчэ больш вынікова, каб дрэваапрацоўка заставалася надзейным фундаментам эканомікі нашага прадпрыемства.
Як бычым, свежы погляд кіраўніцтва на вытворчасць дазваляе ўпэўнена глядзець у заўтрашні дзень і прэтэндаваць на новыя лідарскія пазіцыі.
Пажадаем калектыву высокіх вытворчых паказчыкаў і новых працоўных дасягненняў!

Не проста цэх, а марка якасці

Галіна КАЗАК.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о